Перайсьці да зьместу

Газы-Магамэд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Газы-Магамэд
Дзейнасьцьпалітык, імам, партызан
Нарадзіўся1795[1][2]
Памёр17 кастрычніка 1832(1832-10-17)
Пахаваны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ґазы́-Мухама́д Гімрынскі (Газы-Магамэд, Казі-Мула) (1795, авул Гімры, унутраны Дагестан — 17 кастрычніка 1832, авул Гімры, унутраны Дагестан) — мула, мусульманскі навуковец-багаслоў, пераемнік Мулы-Магамэта Ярагі, заснавальніка й распаўсюдніка на ўсходнім Каўказе вучэньня мюрыдызму. Першы імам Паўночна-каўкаскага імамату ў 1829—1832 гадах.

Паводле паходжаньня аварац. Спачатку быў мулом у сваім авуле, затым стаў прапаведаваць іслам і заклікаць да шарыяту ў горных авулах Дагестану. Да 1829 значна распаўсюдзіў свае погляды на тэрыторыі сучаснае Чачэніі й Дагестану. Марыў пра стварэньне ўсемусульманскага халіфату. Абвясьціў сябе імамам Каўказу й абвясьціў газават Расейскай імпэрыі. У 1831 няўдала спрабаваў захапіць аварскую сталіцу Хунжу, а ў 1832 зьдзейсьніў паход на Дагестан.

Быў забіты падчас штурму расейскімі войскамі авула Гімры. Пры ўзяцьці авула баронам Розэнам, замкнуўся ў вежы з 15-ю найбольш набліжанымі, сярод якіх быў будучы імам Шаміль, спрабаваў прабіцца з боем, але быў забіты. Паводле легенды, з усіх 15-і выпадкова выжыў толькі Шаміль.

Папярэднік
Імам Паўночнага Каўказу
1829—1832
Наступнік
Гамзат-бэк