Перайсьці да зьместу

Байкот

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Байко́т — адмыслова ладжаная, супольная адмова зьвязвацца або мець узаеміны з азначаным чалавекам, прадпрыемствам або ўрадам у адказ на несумленнае стаўленьне.

Паходжаньне панятка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1880 годзе аканом Чарльз Байкот, якому даручылі кіраваць фальваркам у Ірляндыі, выгнаў мясцовых земляробаў з дамоў за пратэрмінаваньне арэнднае платы. Пазбаўленыя жытла людзі ў адплату пачалі зьбіваць слугаў, ламаць агароджу ды перахопліваць пошту фальварка. Пазьней падобныя здарэньні з іншымі аканомамі пачалі называць «байкотамі», паводле прозьвішча Чарльза Байкота[1].

1. Грамады:

  • Грамадзкі,
  • Выбарачны грамадзкі,
  • Грамадзкіх падзеяў;

2. Гаспадараньня:

  • Спажыўцоў,
  • Тавара,
  • Агульнакраёвы спажывецкі,
  • Міжнародны спажывецкі,
  • Працаўнікоў,
  • Вытворцаў,
  • Пастаўшчыкоў ды пасярэднікаў,
  • Гандляроў;

3. Урада:

  • Заканадаўчых установаў,
  • Выбараў,
  • Працы ў дзяржаўных установах ды займаньня дзяржаўных пасадаў,
  • Урадавых установаў,
  • Аб’яднаньняў, якія падтрымліваюцца ўрадам[2].
  1. ^ Паходжаньне слова «Байкот» // Газэта «Горад N». №4(недаступная спасылка), верасень 2008, с. 1.
  2. ^ Дадатак. Метады негвалтоўных дзеянняў. Старонкі 58—61. // Джын Шарп. Ад дыктатуры да дэмакратыі. Канцэптуальныя асновы вызвалення / Пер. з анг. —Бостан: Інстытут імя Альберта Эйнштэйна, 2005.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Байкотсховішча мультымэдыйных матэрыялаў