Перайсьці да зьместу

Базыліка Сьвятых Пятра і Паўла (Лясная Падляская)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Малая базыліка
Малая Базыліка Сьвятых Пятра і Паўла
Bazylika św. Piotra i św. Pawła w Leśnej Podlaskiej
Фасад базылікі з брамай
Фасад базылікі з брамай
Краіна Польшча
Вёска Лясная Падляская
Каардынаты 52°07′45.68″ пн. ш. 23°1′38.59″ у. д. / 52.1293556° пн. ш. 23.0273861° у. д. / 52.1293556; 23.0273861Каардынаты: 52°07′45.68″ пн. ш. 23°1′38.59″ у. д. / 52.1293556° пн. ш. 23.0273861° у. д. / 52.1293556; 23.0273861
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Седлецкая архідыяцэзія 
Тып будынка базыліка
Архітэктурны стыль барока
Аўтар праекту Wincenty Rachetti[d]
Дата заснаваньня XVII стагодзьдзе
Статус малая базыліка
Сайт lesnapodlaska.paulini.pl
Малая Базыліка Сьвятых Пятра і Паўла на мапе Польшчы
Малая Базыліка Сьвятых Пятра і Паўла
Малая Базыліка Сьвятых Пятра і Паўла
Малая Базыліка Сьвятых Пятра і Паўла
Малая Базыліка Сьвятых Пятра і Паўла на Вікісховішчы

Базы́ліка сьвяты́х Пятра́ і Па́ўла ў Лясной Падляскай (па-польску: Bazylika św. Piotra i św. Pawła w Leśnej Podlaskiej) — гістарычны касьцёл у барочным кляштары паўлінаў у Лясной Падляскай (Люблінскае ваяводзтва) [1], санктуарыюм Маці Божай Лясьнянскай. З 1984 году носіць назву малой базылікі[2].

Гэта адзін з найважнейшых цэнтраў марыйнага культу на Падляшшы, які называецца «Падляска Чэнстахова»[1].

У 1686 годзе ў Лясной Падляскай быў пабудаваны драўляны касьцёл. Заснавальнікам быў тагачасны ўладальнік вёскі Павел Міхалоўскі. У алтары касьцёлу была зьмешчана каменная выява Маці Божай з Дзіцяткам, якую ў 1700 г. біскуп Францішак Пражмоўскі прызнаў цудадзейнай[1].

У 1718 годзе пачалося будаўніцтва мураванага храму. У 1722 годзе было вырашана павялічыць касьцёл, што будаваўся, з-за вялікай колькасьці пілігрымаў, якія прыяжджалі ў Лесную Падляску. Таксама было прызнана, што парафія не зможа фінансава даць рады заплянаваным выдаткам. Таму ў 1727 годзе былі прыцягнуты манахі-паўліны, якія неўзабаве пачалі будаваць кляштар, а потым і новы вялікі касьцёл.

Існуючы касьцёл быў пабудаваны ў 1731—1752 гадах у стылі барока[1]. Праект выкананы варшаўскім архітэктарам Вінцэнтам Рачэці.

У Расейскай Імпэрыі кляштар быў скасаваны ў 1864 годзе. Касьцёл у Лясной Падляскай стаў парафіяльным, а ў 1875 годзе — праваслаўным храмам. У пачатку 1880-х гадоў інтэр’ер царквы быў перабудаваны, а дах увянчаны пяцьцю купаламі. У 1885—1915 гадах пры былой царкве дзейнічаў праваслаўны жаночы манастыр.

Падчас Першай сусьветнай вайны касьцёл быў разбураны. Манахі-паўліны вярнуліся ў кляштар у 1919 годзе. Рамонт, які пачаўся неўзабаве, часткова вярнуў храму яго першапачатковы выгляд. У 1923—1925 гадах з касьцёла былі зьнесены купалы, а ў 1927 годзе перабудаваны фасад (паводле праекта архітэктара Адольфа Шышко). У 1927 годзе у храм вярнуўся цудатворны вобраз Маці Божай, што быў перавезены ў Ломжу ў сярэдзіне ХІХ ст[1].