Бадры Патаркацышвілі
Выгляд
Бадры Патаркацышвілі | |
ბადრი პატარკაციშვილი | |
Род дзейнасьці | бізнэсмэн, кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах 2008 году |
---|---|
Дата нараджэньня | 31 кастрычніка 1955 |
Месца нараджэньня | Тбілісі, Грузія |
Дата сьмерці | 12 лютага 2008 (52 гады) |
Месца сьмерці | Лезэргэд, Сурэй, Вялікабрытанія |
Прычына сьмерці | інфаркт міякарда |
Месца вучобы | |
Занятак | палітык, прадпрымальнік |
Аркадзь «Бадры» Шалвавіч Патаркацышвілі (па-грузінску: ბადრი პატარკაციშვილი ; 31 кастрычніка 1955, Тбілісі, Грузія — 12 лютага 2008, Лезэргэд, графства Сурэй, Вялікабрытанія) — грузінскі бізнэсмэн габрэйскага паходжаньня, асноўнымі сфэрамі дзейнасьці якога зьяўляліся прэса ды спорт. Высоўваў сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах у Грузіі ў студзені 2008 году і заняў трэцяе месца з 7,1 % галасоў.
Апошнія месяцы Патаркацышвілі жыў у Вялікабрытаніі. Сканаў у Лёндане каля 23:00 па мясцовым часе 12 лютага 2008 году ад сардэчнага прыступу, хоць ён раней ніколі ня скардзіўся на сэрца.
У прэсе ў асноўным узгадваецца пад мянушкай «Бадры», хоць па пашпарце насіў імя Аркадзь[1].