Перайсьці да зьместу

Багэншпэрк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Замак
Багэншпэрк
Краіна Славенія
Месцазнаходжаньне на паўднёвы-захад ад Ліціі
Каардынаты 46°1′22″ пн. ш. 14°51′24″ у. д. / 46.02278° пн. ш. 14.85667° у. д. / 46.02278; 14.85667Каардынаты: 46°1′22″ пн. ш. 14°51′24″ у. д. / 46.02278° пн. ш. 14.85667° у. д. / 46.02278; 14.85667
Архітэктурны стыль Адраджэньне
Дата заснаваньня XVII стагодзьдзе
Статус monument of national significance[d][1]
Багэншпэрк на мапе Славеніі
Багэншпэрк
Багэншпэрк
Багэншпэрк
Багэншпэрк на Вікісховішчы

Багэншпэрк (па-славенску: Grad Bogenšperk) — замак часоў эпохі Адраджэньне ў Славеніі, які знаходзіцца на ўзгорку каля мястэчка Двор на паўднёвы-захад ад Ліціі.

Замок Багэншпэрк на гравюры Вальвазору, 1689 год

У 1511 годзе ў выніку землятрусу крэпасьць сям’і Вагэн (па-славенску: Wagen) побач зь Ліхтэнбэргам была разбурана, і яны пачалі будаўніцтва замку Богэншпэрк. У 1533 годзе замак, згадваецца як уласнасьць сям’і Вагэн, ад якіх атрымаў сваю назву. У 1672 годзе быў набыты вядомым славенскім навукоўцам Янезам Вайкардам Вальвазорам. Вальвазор стварыў багатую бібліятэку і арганізаваў пры замку майстэрню гравіроўкі па медзі. Ён таксама абнавіў замак, паглыбіў калодзеж і пабудаваў капліцу Сьвятой Маці Божай. У 1692 годзе Вальвазор быў вымушаны прадаць замак, пасьля чаго ён некалькі разоў мяняў уладальнікаў. Апошнімі ўладальнікамі (з 1853 году да Другой сусьветнай вайны) былі князі Віндышграц (па-славенску: Windischgraetz), пасьля вайны замак выкарыстоўваўся як вайсковы шпіталь, затым у ім жылі езуіты.

Пачынаючы з 1972 году замак пэрыядычна рэстаўрыруецца. У цяперашні час у замку працуе музэй.

Замак мае характэрную для эпохі Адраджэньня архітэктуру XVI стагодзьдзя. Па чатырох кутах разьмешчаны вежы, дзьве зь якіх (паўднёва-заходняя і паўночна-ўсходняя) маюць круглявую форму, а іншыя дзьве — квадратнае аснову. На паўночным фасадзе разьмешчаны герб Вагэнаў 1558 году і герб Ліхтэнбэргу, на заходнім — Маці Божая ў стылі Франчэска Робы, а на паўднёвым — герб сям’і Гала. Ўнутраная тэрыторыя сплянаваная яшчэ ў часы Вальвазору. На першым паверсе паўднёва-заходняй вежы разьмяшчаецца кабінэт Вальвазору зь невялікай друкарняй.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ а б Registry of Cultural Heritage of SloveniaMinistry of Culture of Slovenia.