Перайсьці да зьместу

Бабін дурань (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бабін дурань
па-ангельску: The Waterboy
Жанр кінакамэдыя і фільм пра амэрыканскі футбол[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Tom Lewis[d]
Вытворчасьць Touchstone Pictures[d]
Распаўсюд Walt Disney Studios Motion Pictures[d] і Netflix
Дата выхаду 6 лістапада 1998[6] і 15 красавіка 1999[7]
Працягласьць 90 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Старонка на IMDb

«Бабін дурань» (па-ангельску: The Waterboy; літаральна Ваданос) — амэрыканскі фільм у жанры спартовай камэдыі 1998 году. Паставіў фільм рэжысэр Фрэнк Карачы, які таксама і выканаў адну з другасных роляў. Галоўныя ролі выканалі Адам Сэндлер, Кэці Бэйтс, Файруза Балк, Гэнры Ўінклер, Джэры Рыд ды іншыя. Сцэнар быў падрыхтаваны Тымам Гэрлігі і Адамам Сэндлер. Сэндлер адзначаў, што ідэя фільму зьявілася падчас аднаго з выпускаў перадачы «Суботнімі вечерамі ў прамым этэры». Кінатвор быў надзвычай прыбытковым, зарабіўшы 39,4 мільёнаў даляраў толькі ў першыя выходныя выхаду ў ЗША[8]. Усяго было зароблена 186 мільёнаў даляраў ва ўсім сьвеце.

Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Робэрт «Бобі» Бушэ-малодшы (Адам Сэндлер) — сацыяльны вылюдак, які пакутуе на заіканьне. Ён жыве разам з надзвычай рэлігійнай маці Гэлен (Кэці Бэйтс), якая яго празьмерна кантралюе. Мужчына працуе ў футбольнай камандзе Ўнівэрсытэту Люізыяны, рыхтуючы для спартовай дружыны воду. Паводле словаў ягонай маці, яго бацька загінуў праз адсутнасьць вады недзе ў Сахары, дзе знаходзіўся ў місіі корпусу міру яшчэ ў 1960-я гады. Гульцы зьдзекуюцца і кпяць з мужчыны, але яму падабаецца ягоная праца. Неўзабаве трэнэр Рэд Бальё (Джэры Рыд) звальнае Бушэ. Мужчына вымушаны зьвярнуцца па працу да трэнэра Кляйна (Гэнры Ўінклер) дружыны Ўнівэрсытэту Паўднёва-Цэнтральнай Люізыяны.

Новая каманда ня надта непасьпяховая. Яны трывалі паразу ў 40 гульнях запар. Іхныя чырлідэршы сапраўдныя п’янчугі, а гульцы вымушаныя дзяліцца рыштункам праз слабое фінансаваньне. Гульца дружыны ня надта паважаюць навака і кпяць зь яго. Трэнэр Кляйн заклікае Бобі не адступаць і адараніць сябе, што Бушэ ўсё сваё жыцьцё пазьбягаў. Успамінаючы ўсе зьдзекі, зь якімі ён мірыўся на працягу шматлікіх гадоў, Бобі зьбівае з ног абаронцу каманды. Убачыўшы патэнцыял Бушэ, Кляйн сустракаецца з Гэлен і спрабуе пераканаць яе дазволіць Бобі гуляць у камандзе, але яна адмаўляецца, сказаўшы, што футбол занадта небясьпечны спорт. Кляйн пераконвае Бобі гуляць за дружыну, бачачы, што Бобі імкнецца атрымаць адукацыю, бо гульня ў складзе дружыны дасьці мажлівасьць Бушэ навучацца ва ўнівэрсытэце. Атрымаўшы базавыя веды аб правілах гульні, Бобі пасьпяхова дэбютуе ў футболе, дапамогшы камандзе здабыць чаканую перамогу. Новая слава і ўпэўненасьць Бобі таксама дазваляюць яму распачаць зноўку адносіны з каханьнем ягонага дзяцінства Вікі Валенкур (Файруза Балк). Усё гэта трымаецца пад сакрэтам ад Гэлен, якая ўсё ж такі, аднаго дня даведваецца праўду.

Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае ўхваленьне ў 33% зь сярэднім рэйтынгам 4,5/10, базуючыся на 75 рэцэнзіях крытыкаў. На думку крытыкаў рэсурсу фільм ёсьць абразай свайго жанру, маючы ў сваім арсэнале нясьмешныя жарты[9]. Metacritic надаў фільму сярэднеўзважаных 41 балаў з 100 магчымых, палягаючы на 21 рэцэнзіі кінакрытыкаў, што сьведчыць пра зьмяшаныя і пасярэднія водгукі. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, надала фільму сярэднюю ацэнку A− паводле шкалы ад A+ да F. Роджэр Эбэрт надаў фільму адмоўную адзнаку, адзначыўшы, што Сэндлер зрабіў тактычную памылку, бо стварыў пэрсанажа, манера і голас якога аказвае эфэкт скрыгату пазногцямі на дошцы, але чакае, што хтосьці будзе такое трываць ажно цэлы фільм[10]. Аглядальнік улучыў фільм у свой сьпіс самых агідных фільмаў[11].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]