Перайсьці да зьместу

БМ «Оплот»

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «БМ «Заслона»»)
БМ «Оплот»

Тып танка: асноўны баявы танк
Краіна-вытворца: Украіна
Павозка (экіпаж), чал.: 3
Гісторыя:
Час эксплюатацыі: з 2009
Выкарыстаньне: Узброеныя сілы Ўкраіны
Гісторыя вытворчасьці:
Канструктар: ХКБМ
Вытворца: Завод імя Малышава
Гады вытворчасьці: з 2009
Усяго выраблена: 10[1]
Кошт адзінкі: 29,5 млн грыўняў
Памеры:
Маса, т: 51 т[2]
Даўжыня, мм: 7075
Даўжыня з гарматай, мм: 9720
Шырыня, м: 3400
Вышыня, м: 2285
Клірэнс, м: 470—500 мм
Браня:
Тып брані: шматслаёвая камбінаваная, проціснарадавая
Актыўная браня, мм: «Варта»
Дынамічная браня, мм: убудаваная, «Дуплет»
Узбраеньне:
Марка гарматы і калібр: 125 мм КБАЗ
Тып гарматы: гладкаствольная
Далёкасьць стральбы, км: БАПС: 2,8
ОФС і КС: 2,6
ПТУР: 5,0
Прыцэл: лязэрны прыцэл-далямэр 1Г46М,
тэплавізыйны прыцэльны комплекс ПТТ-2,
панарамны прыцэльны комплекс ПНК-6
Кулямёт: 1 × 12,7-мм КТ,
1 × 7,62-мм КТ
Іншае ўзбраеньне: ПТУР «Камбат»
Тэхнічныя характэрыстыкі:
Тып рухавіка: Дызэльны з наддувам
Магутнасьць рухавіка, к.с.: 1200
Хуткасьць па шашы, км/г: 70
Хуткасьць па перасечанай мясцовасьці, км/г: 40-45
Запас ходу, км: 400 (500 з вонкавымі бакамі)
Тып падвескі: індывідуальная тарсіонная
Удзельны ціск на грунт, кг/см²: 0,97
Пераадольваемы ўздым, адс.: 32°
Пераадольваемая сьценка, м: 0,8
Пераадольваемы роў, м: 2,85
Пераадольваемы брод, м: 1,8 (5,0 з АПКТ)
Выявы ў Вікісховішчы

БМ «Оплот»(па-ўкраінску: БМ «Оплот») — сучасны ўкраінскі асноўны баявы танк. Распрацаваны Харкаўскім канструктарскім бюро па машынабудаваньні імя Марозава й выпускаецца заводам імя Малышава. Галоўны канструктар машыны — Міхаіл Барысюк, генэральны канструктар па стварэньні бранятанкавае тэхнікі й артылерыйскіх сыстэмаў, начальнік КП ХКБМ, генэрал-лейтэнант, доктар тэхнічных навукаў, прафэсар, Герой Украіны, ляўрэат Ленінскае прэміі, двойчы ляўрэат Дзяржаўнае прэміі Ўкраіны.

У параўнаньні з папярэднімі мадэлямі танкаў ХКБМ у новай машыне істотна палепшана баявая моц, рухомасьць і абароненасьць. Танк прыняты на ўзбраеньне Узброеных сілаў Украіны у траўні 2009 году пад назваю БМ «Оплот» (баявая машына «Оплот») і на момант 2012 году знаходзіцца ў сэрыйнай вытворчасьці[3][4][5].

Кошт новага БМ «Оплот» па кантракце 2009 году на пастаўку Узброеным сілам Украіны 10 танкаў склала 29,5 мільёнаў грыўняў за адзінку.[6] Экспартны кошт новага «Оплот-М» па кантракце на пастаўку ў войска Тайлянда складае каля $4,9 млн за адзінку на 2011 год.[7]

Апісаньне канструкцыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Танк мае клясычную кампаноўку, з разьмяшчэньнем аддзяленьня кіраваньня ў лабавой частцы, баявога аддзяленьня — пасярэдзіне й маторна-трансьмісійнага аддзяленьня — у кармавой частцы. У адрозьненьне ад пераважнай большасьці заходніх асноўных баявых танкаў, на БМ «Оплот» ужыты аўтамат зараджаньня, што дазволіла скараціць ягоны экіпаж да трох чалавек — мэханіка-кіроўцы, наводчыка й камандзіра. Мэханік-кіроўца месьціцца па цэнтры. Камандзір танка месьціцца справа, а наводчык — зьлева, у кожнага зь іх маецца люк для пасадкі/высадкі.

Ад папярэдніх танкаў ХКБМ (Т-80УД, Т-84) БМ «Оплот» адрозьніваецца істотна палепшанаю:

  • агнявою моцаю:
    • новая лічбавая СКА і ТВП (цеплавізійны прыцэл)
    • сыстэма ўліку выгіну канала ствала
    • камбінаваны панарамны прыцэл камандзіра зь незалежнымі дзённым і начным (цеплавізійным) каналамі, і лазерным далямерам
  • абаронаю:
    • зварна-катаная вежа новае формы
    • вялікія бартавыя экраны, якія забясьпечваюць дадатковую абарону бартоў корпуса й хадавое часткі ад ручных процітанкавых гранатамётаў
    • убудаваная ДА «Дуплет» («Нож-2») новага пакаленьня, што забясьпечвае лепшую абарону ад сучасных бранябойных снарадаў і тандэмных кумулятыўных боепрыпасаў
    • КОЭП (комплекс оптыка-электроннага процідзеяньня) «Варта»
  • рухомасьцю:
    • новая комплексная сыстэма кіраваньня танкам, якая забясьпечвае аўтаматычнае пераключэньне перадачаў і плыўны заваротак падчас руху
    • рухавік 6ТД-2Е магутнасьцю 1200 л.з. з паменшанае дымнасьцю й таксічнасьцю выхлапу
    • дызэльная ДСУ (дапаможная сілкавальная ўсталёўка) магутнасьцю 10 кВт
    • новы лічбавы шчыт (бартавы кампутар) мэханіка-кіроўцы, сучасная навігацыйная сыстэма, новыя сродкі радыёсувязі

Сыстэма кіраваньня агнём і прыцэльныя прыборы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

СКА БМ «Оплот» забясьпечвае кругласутачнае 1 усенадворнае прыцэльваньне й стральбу з гарматы, спаранага й зэнітнага кулямётаў, у тым ліку камандзірам танка.[8] СКА танка ўключае:

  • прыцэльны комплекс:
    • дзённы прыцэл наводчыка «Промінь» 1Г46М абсталяваны незалежнаю стабілізацыяй у дзьвюх плоскасьцях, лазэрным далямерам (да 9990 м з дакладнасьцю ±10 м) і каналам паўактыўнага кіраваньня ПТУР «Камбат». Мае кратнасьць 2,7-12х.[9]
    • цеплавізійны прыцэльны комплекс наводчыка ПТТ-2(4)[10] Прызначаны для выяўленьня наземных і паветраных цэляў, і прыцэльнае стральбы па іх днём і ўначы. Далёкасьць выяўленьня цэляў — да 8000 м, распазнаньні — 4500 м і ідэнтыфікацыі — 2500 м.[11]
    • панарамны прыцэльны комплекс камандзіра «ПНК-6»[12] Прызначаны для выяўленьня наземных і паветраных цэляў зь месца камандзіра, і прыцэльнае стральбы па іх днём і ўначы. Абсталяваны лазэрным далямерам. Далёкасьць выяўленьня цэляў тыпу танк складае 5500-8000 м.[11]
  • стабілізатар узбраеньня 2Э42М
  • ТБВ (танкавы балістычны вылічальнік) ТИУС-ВМ[13][14]
  • СУИТ (сыстэма ўліку выгіну ствала) павялічвае дакладнасьць стральбы за кошт аўтаматычнае карэкцыі кутоў прыцэльваньня й бакавога апярэджаньня, выпрацоўваных балістычным вылічальнікам, з улікам цеплавога выгіну ствала ад сонечнае радыяцыі ды ўласнага разаграваньня пры інтэнсіўнай стральбе[15].
  • сыстэма дыстанцыйнага кіраваньня зэнітным кулямётам 1ЭЦ29М

Асноўным узбраеньнем танка зьяўляецца 125-мм гладкаствольная гармата КБАЗ з даўжынёй ствала 48 калібраў і забясьпечаная аўтаматам зараджаньня канвэернага тыпу.[16][17] Гармата абсталявана эжэктарам парахавых газаў, тэрмакажухам і стабілізавана у дзьвюх плоскасьцях.[18]

Ствол гарматы выкананы хутказьнямаемым і можа быць заменены ў палявых умовах без дэмантажу гарматы з танку. Прывад кручэньня вежы — электрычны, прывад гарматы — гідраўлічны. Вежа паварочваецца на 180 градусаў за 5 сэкундаў (хуткасьць кручэньня вежы адносна корпуса складае да 40 град/сек). На выпадак пазаштатнае сытуацыі прадугледжаны рэзэрвовыя мэханічныя прывады навядзеньня гарматы й вежы.

Баекамплект гарматы складае 46 стрэлаў паасобна-гільзавага зараджаньня, зь іх 28 зьмесцаваны ў аўтамаце зараджаньня. БМ «Оплот» здольны весьці агонь бранябойна-падкалібарнымі, кумулятыўнымі, аскепкава-фугаснымі снарадамі й ПТУР «Камбат» з паўактыўнаю сыстэмаю кіраваньня па лязэрным прамяні.

Хуткастрэльнасьць танку складае да 8 стрэлаў/хвіл. (7—12,5 сэк. на зараджаньне аднаго стрэлу), што дасягаецца за кошт аўтамату зараджаньня й тандэмнага дасылу (снарад-зарад) за адзін цыкл. Выдаленьне стрэлянага паддону ажыцьцяўляецца з дапамогаю яго аўтаматычнага ўлоўліваньня й кладкі ў пусты латок без разгэрмэтызацыі баявога аддзяленьня. Час загрузкі канвэера аўтамата зараджаньня стрэламі складае 15—20 мін. Таксама прадугледжаны дублюючыя прывады канвэера аўтамата зараджаньня й ручны мэханізм зараджаньня.[8]

Комплекс кіраванага ўзбраеньня

ПТУР «Камбат»

Адметнаю асаблівасьцю танка зьяўляецца наяўнасьць ККУ (комплексу кіраванага ўзбраеньня), які дазваляе весьці агонь з гарматы кіраванымі ракетамі «Камбат» зь лязэрным навядзеньнем на дыстанцыях да 5,0 км і забясьпечвае бранябойнасьць за дынамічнаю абаронаю ня меней 750 мм.[19] ПТУРы мясцуюцца ў аўтамата зараджаньня гэтак жа, як і звычайныя снарады.

ПТУР «Камбат» амаль на працягу ўсяго палёту вядзецца над лініяй бачаньня, а яе пераклад непасрэдна на цэль ажыцьцяўляецца аўтаматычна ўсяго за 0,3 сэкунды да моманту паразы. Такое рашэньне выгодна адрозьніваецца ад падсьвятленьня лязэрам цэлі на працягу ўсяго палёту ракеты тым, што супернік практычна ня мае шанцаў паставіць перашкоду ПТУР.

Стральба ПТУР «Камбат» магчымая на хуткасьцях руху танка да 30 км/г, па цэлях, якія рухаюцца з хуткасьцю да 70 км/г.[20]

Дапаможнае ўзбраеньне

  • Сыстэма дыстанцыйнага кіраваньня зэнітнаю ўсталёўкаю складаецца з кулямёту КТ-12,7 мм (боекамплект 3х150 патронаў). Кут навядзеньня па вэртыкалі складае ад +3° да +60°, па курсе — у дыяпазоне +/- 75°. Кулямёт стабілізаваны па вэртыкалі ў дыяпазоне ад +3° да +20°.
  • Спараны з гарматаю кулямёт КТ-7,62 мм мае боекамплект 1250 патронаў.

Абароненасьць і жывучасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Балістычная абарона

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

БМ «Оплот» мае камбінаваную сыстэму абароны, якая ўключае ў сябе пасіўную браню, убудаваную дынамічную абарону й шэраг іншых сыстэмаў абароны, што падвышаюць выжывальнасьць танку на полі бою. Браня — шматпластовая, якая складаецца з бранявых лістоў і керамічных матэрыялаў. Дах вежы выкананы цэльнаштампаваным, што павялічвае яго калянасьць і забясьпечвае добрую тэхналягічнасьць і стабільную якасьць пры сэрыйнай вытворчасьці.

На пярэдняй частцы корпуса, вежы і бартах танка ўсталявана ўбудаваная дынамічная абарона (ДА) новага пакаленьня «Дуплет»[21], якая забясьпечвае абарону ад кумулятыўных і бранябойна-падкалібарных баепрыпасаў. Модульная канструкцыя прадугледжвае хуткую замену элемэнтаў абароны падчас мадэрнізацыі ці пашкоджаньня. На бартах корпуса БМ «Оплот» усталяваныя шырокія гумовыя экраны, якія забясьпечваюць дадатковую абарону ад ручных процітанкавых сродкаў тыпу РПГ-7. Элемэнты ДА «Дуплет» не дэтануюць пры трапленьні ў іх куляў калібру 12,7 мм, бранябойных снарадаў калібру да 30 мм і аскепкаў снарадаў. ДА «Дуплет» ня мае патрэбу ў абслугоўваньні і бясьпечная ў звароце. Усталёўка дадзенае ДА магчымая сіламі экіпажу без адмысловых прыстасаваньняў за 2,5-3 ч.

Па сьцьвярджэньні вытворцы танка, УПТДА (убудаваная процітандэмная дынамічная абарона) «Оплот-М» забясьпечвае абарону ад:[8]

Дах вежы танка атрымаў дадатковую абарону ад процітанкавых сродкаў тыпу FGM-148 Javelin, атакавалыя танк зьверху, у дах вежы. Супрацьмінная абарона забясьпечвае выжывальнасьць экіпажу пры падрыве пад гусеніцаю мін з тратылавым эквівалентам 10 кг, а пад дном (у пярэднім аддзяленьні) — да 4 кг.

Танк абсталяваны аўтаматычнаю сыстэмаю пажаратушэньня ў заселеным аддзяленьні й МТО. На «Оплот-М» таксама ўсталяваны ПРХР-М1 (прыбор радыяцыйнае й хімічнае выведкі) і сыстэма абароны ад зброі масавай паразы.

Актыўная абарона БМ «Оплот» прадугледжвае выкарыстаньне КОЭП (комплексу оптыка-электроннага процідзеяньня) «Варта»,[22] якая папярэджвае пра навядзеньне высокадакладных боепрыпасаў з лазэрнаю сыстэмаю кіраваньня, і актывуе пастаноўку дымавое/аэразольнае завесы вакол танка. Сыстэма пастаноўкі аэразольнае завесы складаецца з 12 пускавых усталёўкаў і пульта кіраваньня з магчымасьцю выбару рэжыму працы сыстэмы: аўтаматычны, паўаўтаматычны ці ручны. Аэразольныя гранаты здольныя паставіць завесу, за якую праціўнік, нават выкарыстоўваючы цеплавізар, ня зможа «зазірнуць». «Варта» таксама зрывае навядзеньне ПТУР з інфрачырвонае ГСН (галоўкаю саманавядзеньня) за кошт пастаноўкі інфрачырвоных (сьветлавых) перашкодаў.

Паказчыкі адпаведнасьці пэрспэктыўным патрабаваньням FCS(en), якія ўплываюць на рухомасьць АБТ і характарызуюцца дасканаласьцю сілкавальнай усталёўкі[23]
Характарыстыкі Сьцяг ЗША АБТ FCS(en) Сьцяг ЗША М1А2 «Абрамс» Сьцяг Нямеччыны «Леапард» 2А7+ Сьцяг Францыі АМХ-56 «Леклерк» Сьцяг Расеі Т-90А «Уладзімер» Сьцяг Украіны БМ «Оплот»
Аб’ём рухавіка 1 0,684 0,563 0,571 0,754 1
Маса рухавіка 1 0,899 0,567 0,408 1 0,864
Аб’ём трансьмісіі 1 0,638 1 0,816 0,872 0,872
Маса трансьмісіі 1 0,704 0,767 0,704 1 0,986
Аб’ём МТО 1 0,456 0,721 0,608 1 1
Запас ходу (па шашы) 1 0,533 0,667 0,733 0,667 0,64
Максымальная хуткасьць (па шашы) 1 0,67 0,68 0,7 0,6 0,7
Удзельная магутнасьць 1 0,323 0,32 0,357 0,277 0,333
Каэфіцыент адпаведнасьці 1 0,613 0,661 0,612 0,771 0,799

На танк усталёўваецца шасьціцыліндравы дызэльны рухавік 6ТД-2Е аб’ёмам 16,3 літра й магутнасьцю 1200 л.з.[24] Рухавік — двухтактны, мнагатопліўны (працуе на бэнзіне, газе, паліве для дызэльных рухавікоў ці іх сумесі ў любой прапорцыі), з наддувам, прамотачным прадзьмухам, непасрэдным упырскам паліва, з гарызантальным разьмяшчэньнем цыліндраў і процілегла рухомымі поршнямі. Дзякуючы невялікай вышыні рухавіка (581 мм) маторнае аддзяленьне выканана па двухпавярховай схеме. Эжэктарная сыстэма астуджэньня радыятараў усталяваная над рухавіком.[25]

У параўнаньні з 6ТД, папярэднім варыянтам рухавіка, на 20% узрасла ўдзельная магутнасьць, якая дасягнула 73,6 л.з./літр пры тых жа габарытах (Д х Ш х У, мм: 1602 х 955 х 581) і масе (1180 кг)[26]. Дзякуючы кампактнасьці рухавіка й асаблівасьцям ягонай канструкцыі, сілкавальная ўстаноўка месьціцца папярочна ў МТО (маторна-трансьмісійным аддзяленьні) танка і сувосева з бартавымі скрынкамі зьмены перадачаў. Дзякуючы гэтаму не патрабуецца цэнтроўка рухавіка пры яго замене, значна спрашчаецца трансьмісія танка й забясьпечвае невялікія памеры МТО (3,1 м?)[25].

Рухавік мадэрнізаваны для павелічэньня эфэктыўнасьці й надзейнасьці ў розных кліматычных і пагодных умовах. Канструкцыя й асаблівасьці рухавіка забясьпечваюць яго эксплюатацыю пры тэмпэратуры паветра да +55 °C практычна безь зьніжэньня магутнасьці, у той час як, напрыклад, магутнасьць чатырохтактнага дызэльнага рухавіка У-92С2 танка Т-90 валіцца з 1000 да 600 л.з. пры тэмпэратуры паветра +55 °C.[27]

Як адзначана вышэй, рухавік 6ТД-2Е здольны працаваць на дызэльным паліве, паліве для рэактыўных рухавікоў (газе), бэнзіне й іх сумесі. Ёмістасьць унутраных паліўных бакаў складае 575 л, вонкавых бакаў, разьмешчаных на надгусенічных палках, — 570 л. Для павелічэньня запасу ходу на карме корпусу могуць усталёўвацца дзьве дадатковыя паліўныя бочкі аб’ёмам 380 л (2 х 190 л)[8].

Выдатак паліва на 100 км па сухой грунтавай дарозе складае 325—370 л, па дарозе зь цьвёрдым пакрыцьцём — ня больш за 300 л.[8] Паліўная сыстэма танка забясьпечвае сілкаваньне рухавіка палівам як з кожнае групы бакаў асобна, так і з абедзьвюх групаў адначасова.

Паветразаборнік рухавіка забясьпечвае паступленьне паветра з найменш запыленае кропкі танка й дазваляе пераадольваць водныя перашкоды глыбінёю да 1,8 м без падрыхтоўкі.

Дапаможная сілкавальная ўстаноўка

На танку ўсталявана дызэльная дапаможная сілкавальная ўстаноўка магутнасьцю 10 квт. ДСУ прызначаецца для забесьпячэньня электраэнэргіяй танка з выключаным рухавіком, напрыклад, пры знаходжаньні танка на стацыянарнай агнявой пазыцыі ці ў засадзе. Усталёўваецца на правае надгусенічнай паліцы ў гермэтычным бранявым адсеку, і падлучаецца да электрычнай і паліўнай сыстэмам асноўнага рухавіка.

Каробка перадач плянэтарнага тыпу з аўтаматычным пераключэньнем перадачаў мае 7 перадачаў наперад і 4 назад. Максымальная хуткасьць — 70 км/г наперад і 30 км/г заднім ходам.[8]

Новая комплексная сыстэма кіраваньня рухам танку на аснове штурвала забясьпечвае плаўны заваротак падчас руху. Бартавыя гідрааб’ёмна-мэханічныя мэханізмы аб’ядноўваюць у сабе функцыі бартавых трансьмісіяў і прылады заваротку. Такая сыстэма кіраваньня танкам дазваляе выконваць плаўныя завароткі пры дапамозе штурвала замест рычагоў, што значна спрашчае працэс кіраваньня, павялічвае манэўранасьць і дазваляе прадубляваць кіраваньне. Дадзеная сыстэма мае высокі ККД і была распрацавана ХКБМ, і сумесна з харкаўскім МТО з рухавіком 6ТД-2 экспартуецца за мяжу для ўсталёўкі на пакістанскія танкі «Аль-Халід» і кітайскія MBT 2000.[28]

Хадавая частка БМ «Оплот» з кожнага борта складаецца з шасьці здвоеных абгуманных апорных коўзанкаў дыямэтрам 670 мм, пяці падтрымных коўзанкаў дыямэтрам 225 мм, гультая і разьмешчанага ў корме вядучага кола. Падвеска апорных коўзанкаў — індывідуальная, тарсіённая, з шасьцю гідраўлічнымі тэлескапічнымі амартызатарамі (на першым, другім і шостым вузлах падвескі). Вузлы падвескі вынесены з бранявога корпусу для вызваленьня прасторы ў апошнім і палягчэньні абслугоўваньня падвескі.

Танк можа абсталёўвацца гусеніцамі двух тыпаў: асфальтаходнай, шырынёю 580 мм, якая забясьпечвае высокую хуткасьць танка па дарозе з асфальтабэтонным пакрыцьцём, і шырынёю 600 мм з павялічанымі грунтазачэпамі для руху па лёдзе і друзламу грунту. Унізе насавое часткі корпуса замацаваны гумовыя спадніцы, закліканыя зьмяншаць запыленасьць пры язьдзе.[8]

Сродкі назіраньня, сувязі й навігацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Сродкі назіраньня:
  • Сродкі сувязі:
    • радыёстанцыя УКХ дыяпазону Р-030У забясьпечвае далёкасьць сувязі на мясцовасьці да 20-25 км[31]
    • радыёстанцыя камандзіра КВ дыяпазону Р-163-50К забясьпечвае далёкасьць сувязі да 250—350 км[32]
    • апаратура ўнутранае сувязі й камутацыі АВСК-1 (Р-174)[33]
    • шлемафоны шумапаглынальныя ШШ-1[34]
  • Сродкі навігацыі:
    • сыстэма спадарожнікавае навігацыі ТИУС-НМ.[13][14] Уключае радыёнавігацыйную апаратуру спадарожнікавае навігацыі СН-3700-03, якая забясьпечвае бесьперапыннае вызначэньне каардынатаў танку па радыёсыгналах сыстэмаў ГЛОНАСС і GPS NAVSTAR у любой кропцы зямнога шару, момант часу й метэаўмовах. Сярэднеквадратовая хібнасьць вызначэньня каардынатаў месцазнаходжаньня танка складае 40 м па сыгналах GPS NAVSTAR, 30 м па ГЛОНАСС і 20 м пры выкарыстаньні абедзьвюх навігацыйных сыстэмаў адначасова. Сыстэма навігацыі танку здольная запамінаць да 10 маршрутаў з 50 кантрольнымі кропкамі для кожнага зь іх[35].
    • інфармацыйны пульт камандзіра 1КПИ-М. Прызначаны для ўводу ў кампутар пачатковых усталёвак, кодаў, камандаў, запытаў, каардынатаў пунктаў прызначэньня й маршрутных кропак, а таксама адлюстраваньня на экране ўводнае інфармацыі й дадзеных атрыманых праз радыёстанцыю ці навігацыйную сыстэму. Інфармацыя пра месцазнаходжаньне танку й іншых бранемашынаў свайго падразьдзяленьня на поле бою, пункты прызначэньня й маршрутныя кропкі паказваюцца на экране ў тэкставым ці графічным выглядзе[36].
  • Аўтаматычнае пераключэньне перадачаў значна спрашчае кіраваньне, зьмяншае час на навучаньне мэханіка-кіроўцы й зьмяншае яго стамляльнасьць падчас працяглае язды на танку.
  • Лічбавы шчыт (бартавы кампутар) мэханіка-кіроўцы прызначаецца для індыкацыі ўзроўню паліва й алівы, кіраваньні працаю падагравальніка, перадпускавой падрыхтоўкаю й пускам асноўнага рухавіка, уключэньнем/выключэньнем фараў, адлюстраваньня парамэтраў рухавіка й трансьмісіі.
  • Сыстэма кандыцыянаваньня паветра складаецца з двух кандыцыянэраў, усталяваных у корпусе й вежы, і забясьпечвае камфортныя ўмовы працы экіпажу шляхам астуджэньня, асушваньня ці абаграваньня паветра ў заселеным аддзяленьні.

БМ «Оплот» упершыню быў паказаны за мяжою ў рамках украінскае экспазыцыі на 10-й Міжнароднай выставе ўзбраеньняў IDEX-2011 у Абу-Дабі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты), якая адбылася з 20 па 24 лютага 2011 году.

Першы кантракт на продаж «Оплот-М» замежным пакупнікам быў падпісаны 1 верасьня 2011 году.[37] Каралеўскае войска Тайлянду замовіла 49 танкаў «Оплот-М» на суму $240 млн.[7] Танк быў абраны ў выніку тэндара, у якім таксама прынялі ўдзел паўднёвакарэйскі K2 Чорная Пантэра, расейскі Т-90 і нямецкі Леапард 2. Паведамляецца, што выбар быў зроблены па крытэры «кошт/якасьць». Сваю ролю згулялі таксама наладжаныя ваенна-тэхнічныя сувязі паміж краінамі. Пастаўкі новых танкаў стануць другою фазаю набыцьця ўкраінскае баявое тэхнікі. Тайлянд купіў 96 бронетранспарцёраў БТР-3Е1, распрацаваных на ХКБМ імя Марозава, у 2007 годзе й 121 адзінкі ў 2011 годзе на агульную суму $270 млн. Чакаецца, што танкі паступяць на ўзбраеньне сухапутных войскаў Тайлянду ў 2012—2014 гг.[38]

Агнявая моц

  • КУВ «Камбат» дазваляе бачыць цэлі на адлегласьці да 5,0 км. На далёкасьцях звыш 2,5-3,0 км ПТУР мае перавагі перад БПС па дакладнасьці трапляньня і бранябойнасьці.
  • Наяўнасьць аўтамата зараджаньня павялічвае рэальную хуткастрэльнасьць на поле бою й нівэліруе чалавечы фактар (стомленасьць зараджальшчыка, складанасьць ручнога зараджаньня пры хуткай язьдзе па моцна перасечанай мясцовасьці).

Абароненасьць і жывучасьць

  • Раўнамерная абарона вежы й невялікая колькасьць саслабленых зонаў.
  • узьведзены з высокатрывалых бранявых сталяў з электрошлаковым пераплавам, што забясьпечвае прырост устойлівасьці да прабіцьця пры іншых роўных на 10-15%[27].
  • Сучасная модульная процітандэмная дынамічная абарона вежы й корпусу «Дуплет»[21].
  • Сыстэмы актыўнае абароны «Варта» і «Оплот».
  • Розныя сродкі зьніжэньня прыкметнасьці: камплекты маскавальных пакрыцьцяў і камуфляжная афарбоўка; форма корпусу, якая зьніжае эфэктыўную паверхню расьсейваньня (ЭПР), усталяваны вугалковыя радыёлякацыйныя адбівальнікі[27].
  • Выкарыстаньне эжэктарнай сыстэмы астуджэньня й выхлап рухавіка назад, у параўнаньні з выхлапам на левы ці правы борт, спрыяе некатораму зьніжэньню прыкметнасьці танка ў ІЧ-дыяпазоне, што абцяжарвае навядзеньне сродкаў выяўленьня й паразы з інфрачырвонымі галоўкамі саманавядзеньня й крытычна для выжывальнасьці танку на поле бою[27].

Рухомасьць

  • Рухавік танку 6ТД-2Е адпрацаваны ў вытворчасьці, надзейны й добра прыстасаваны для эксплюатацыі ў гарачым і высакагорным клімаце, дзе знаходзяцца патэнцыйныя замоўцы экспартнае вэрсіі танку.
  • Высокія ўдзельныя паказчыкі літровае й габарытнае магутнасьці рухавіка 6ТД-2Е (удзельная магутнасьць маторна-трансьмісійнага аддзяленьня «Оплот-М» складае 387 л.з./м? супраць 333 і 258 л.з./м? адпаведна ў танкаў «Леапард 2» і «М1А2 Абрамс»), дзякуючы чаму памяншаецца патрабаваны аб’ём МТО, зьмяншаецца сілуэт і маса танка[28].
  • Меншыя страты магутнасьці пры выкарыстаньні эжэктарнай сыстэмы астуджэньня радыятараў рухавіка ў параўнаньні з вэнтылятарнаю сыстэмаю. Чатырохтактны дызэльны рухавік, напрыклад, У-92С2 марнуе да 15% круцільнага моманту на прывад вентылятара астуджэньня радыятараў у напружаных рэжымах эксплюатацыі, у той час як эжэктарная сыстэма астуджэньня 6ТД-2Е працуе нашмат эфэктыўней, хутка рэагуе на зьмену тэмпэратуры атачальнага паветра, прасьцей канструктыўна й ня мае рухомых дэталяў.[27]
  • Сучасная аўтаматычная трансьмісія забясьпечвае манэўранасьць і выгоду кіраваньня на ўзроўні лепшых заходніх танкаў.
  • Магчымасьць фарсіраваньня водных перашкодаў глыбінёю да 5 мэтраў, у той час, як, напрыклад, абсталяваньне для фарсаваньня водных перашкодаў танка М1 «Абрамс» дазваляе пераадольваць водныя перашкоды ня больш за 2 мэтраў у глыбіню.[27]

Агнявая моц

  • Сыстэма кіраваньня агнём маральна састарэлая й значна саступае найновым аналягам, напрыклад, СКА японскага танку Тып 10. СКА БМ «Оплот», у прыватнасьці, не забясьпечвае аўтаматычнае суправаджэньне ўзятае ў прыцэл рухомае мэты з улікам папраўкаў на яе паражэньне.
  • Адсутнічаюць паўнавартасныя аўтаматызаваныя ТИУС (танкавая інфармацыйна-кіравальная сыстэма), якая б аб’яднала ўсе электронныя сыстэмы танка ў адзіную сетку, і БИУС (баявая інфармацыйна-кіравальная сыстэма), якая б забясьпечыла аўтаматызаванае кіраваньне тактычным зьвяном і дазваляла б весьці абмен баявою і выведвальнаю інфармацыяю на поле бою паміж танкам, іншаю баявою тэхнікай розных родаў войскаў і пунктамі кіраваньня ў рэжыме рэальнага часу.

Абароненасьць і жывучасьць

  • Недастатковая абарона чальцоў экіпажа ад дэтанацыі баекамплекту ў выпадку прабіцьця брані (баекамплект вынесены з баявога аддзяленьня толькі часткова, на вежы не прадугледжаны вышыбныя панэлі, адсутнічае «мокрая» боеўкладка ці разьмяшчэньне снарадаў у абароненых індывідуальных кантэйнэрах, як, напрыклад, на танках «Чэленджар 2» і «Мэркава»).

Рухомасьць

  • Рухавік 6ТД-2Е патрабуе ўсталёўкі высокаэфэктыўнае паветранапрачышчальнай сыстэмы вялікіх памераў, што злучана з асаблівасьцямі двухтактнага рухавіка танку (значная колькасьць паветра ідзе на прадзьмух цыліндраў, што павялічвае сумарны выдатак паветра).
  • Высокі выдатак масла (7-19 л/100 км па сухой грунтавай дарозе і 4-11 л/100 км па дарозе зь цьвёрдым пакрыцьцём)[8] і няпоўнае згараньне працоўнае сумесі ствараюць вельмі дымлівы й таксічны выхлап.
  • Для запуску рухавіка неабходна выкарыстоўваць сыстэмы электрафакельнага падагрэву й упырску алею пры тэмпэратуры атачальнага паветра ніжэй +5 °C (ніжэй −25 °C пры выкарыстаньні малавязкай алівы).

БМ «Оплот» адрозьніваецца збалянсаванымі паказчыкамі абароненасьці, агнявое моцы, рухомасьцю й коштам выраба. Тыповае для харкаўскае школы танкабудаваньня ўжываньне аўтамата зараджаньня дазволіла паменшыць экіпаж да трох чалавек і значна зьменшыць забраняваны аб’ём пры абароне, прынамсі, якая не саступае лепшым заходнім танкам. Танк адрозьніваецца адносна невялікаю масаю й памерамі, што спрыяе стратэгічнае рухомасьці, добрае праходнасьці і меншае прыкметнасьці на поле бою.

Міхаіл Барысюк, генэральны канструктар па стварэньні бранятанкавае тэхнікі й артылерыйскіх сыстэмаў, начальнік КП ХКБМ, генэрал-лейтэнант, доктар тэхнічных навукаў, прафэсар, Герой Ўкраіны, ляўрэат Ленінскае прэміі, двойчы ляўрэат Дзяржаўнае прэміі Ўкраіны:[39]

«Оплот» зьяўляецца прынцыпова новаю машынай, якая створана на ўзроўні сучасных сусьветных аналягаў… Па асноўных характарыстыках — баявое моцы, мабільнасьці й абароне — танк «Оплот» знаходзіцца на ўзроўні лепшых сусьветных узораў… «Оплот» мае сёньня самы высокі ў сьвеце ўзровень абароны сярод сваіх аналягаў, у прыватнасьці, ад баепрыпасаў тандэмнага тыпу.

Па меркаваньні Васіля Чабітка, аўтара «Брані-сайту», «Оплот-М» зьяўляецца добрым кандыдатам для замены танкаў Т-64, Т-72, Т-80 і наступнае ўніфікацыі танкавага парку[40].

Нельга не адзначыць, што, нягледзячы на тое, што «Оплот-М» у цэлым знаходзіцца на ўзроўні лепшых заходніх танкаў, ён не адказвае пэрспэктыўным патрабаваньням да танкаў, закладзеных у канцы 1980-х гг. у «Аб’екце 477» (таксама вядомы як ОБТ «Молат»/«Баксёр»)[40][41].

Галоўныя тактыка-тэхнічныя характарыстыкі сучасных асноўных танкаў украінскай вытворчасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Паказьнікі
Т-84У «Оплот» (1999)

Т-84-120 «Ятаган» (2000)

Оплот-М (2009)
Маса 48 т. 49,5 т. 51 т.[2]
Экіпаж 3 чал. 3 чал. 3 чал.
Спажываная магутнасьць 26,08 26,08 24,7
Адносны ціск на грунт 0,93 кг/см² 0,93 кг/см² 0,97 кг/см²
Дыяпазон працоўных тэмпэратураў ад −40 да +50 °C ад −40 да +55 °C ад −40 да +55 °C
Хуткасьць руху:
па цьвёрдым пакрыцьці 65—75 км/гад 65 км/гад 70 км/гад
па ґрунту 45 км/гад 45-50 км/гад 40-45 км/гад
заднім ходам 5 км/гад 5 км/гад 32 км/гад
Запас ходу
па шашы 540 км 540 км 400 — 500 км
па мясцовасьці 350—400 км 350—400 км 350-450 км
Рухавік 6ТД-2 6ТД-2 6ТД-2Е
Магутнасьць 1200 л. с. 1200 л. с. 1200 л. с.
Трансьмісія мэханічная, 7 пярэдніх і 5 задніх перадач мэханічная, 7 пярэдніх і 5 задніх перадач аўтаматычная, 7 пярэдніх і 5 задніх перадач
Узбраеньне
Асноўнае 125-мм гладкаствольная гармата КБА3 120-мм гладкаствольная гармата КБМ2 125-мм гладкаствольная гармата КБА3
спаранае 7,62-мм кулямёт КТ-7,62 7,62-мм кулямёт КТ-7,62 7,62-мм кулямёт КТ-7,62
зэнітнае 12,7-мм кулямёт КТ-12,7 12,7-мм кулямёт КТ-12,7 12,7-мм кулямёт КТ-12,7
Баекамплект
для асноўнага ўзбраеньня 40 снарадаў (28 у канвэеры) 40 снарадаў (22 у канвэеры) 46 снарадаў (28 у канвэеры)
для спаранага кулямёта 1250 патронаў 4000 патронаў 1250 патронаў
для зэнітнага кулямёту 450 патронаў 450 патронаў 450 патронаў
Пераадольваньне перашкодаў
кут уздыму 32° 32° 32°
кут нахілу 26° 26° 26°
вэртыкальная сьценка 1 м 1 м 1 м
шырына рову 2,85 м 2,85 м 2,85 м
Глыбіня воднай перашкоды
без падрыхтоўкі 1,8 м 1,8 м 1,8 м
з падрыхтоўкаю 5 м 5 м 5 м

Краіны эксплюатанты

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мапа сьвету эксплюатантаў танку БМ «Оплот». Сіні колер — выкарыстоўваюцца, блакітны — пастаўка чакаецца.
  • УкраінаМіністэрства абароны Ўкраіны ў 2009 годзе заказала 10 танкаў «Оплот-М». Кошт кантракту 295 млн грн. Станам на пачатак 2012 году, з-за недафінансаваньня, украінская армія мае ў сваім арсэнале ўсяго адзін танк БМ «Оплот».
  • Тайлянд — адзначаецца, што Тайлянд мае намер заказаць 200 танкаў «Оплот-М».[42] 1 верасьня 2011 году быў заключаны кантракт на пастаўку 49 танкаў «Оплот-М» гэтага тыпу ў Тайлянд[43].
Як адзначыў 3 красавіка 2012 году генэральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Завод імя Малышава» Мікалай Бялоў, Украіна пачала паўнавартаснае выкананьне кантракту на пастаўку танкаў БМ «Оплот» у Тайлянд[44].

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Харкаўская БМ «Оплот» шмат у чым заснавана на Т-80УД, дызэльнай вэрсіі ленінградзкага Т-80, які ў сваю чаргу быў першапачаткова задуманы як газатурбінная вэрсія харкаўскага Т-64.
  • 16 чэрвеня 2009 году Ўладзімер Літвін, Старшыня Вярхоўнае Рады Ўкраіны, падчас афіцыйнага візыту ў Харкаў наведаў КП ХКБМ імя А. Марозава, азнаёміўся з узорамі бранетэхнікі, распрацаванай і вырабленай на прадпрыемстве, а таксама асабіста праехаў каля 500 м за штурвалам танка «Оплот-М». На навучаньне сьпікера ўкраінскага парлямэнту, гісторыка па адукацыі, кіраваньню танка спатрэбілася толькі пара хвілінаў[45][46].

Па словах Літвіна, нягледзячы на тое, што танк «Оплот» — складаная баявая машына, кіраваць ім значна лягчэй, чым Вярхоўнаю Радаю:[45]

Адчуваеш сілу і ў той жа час адчуваеш абароненасьць і ўпэўненасьць, а галоўнае, танк лёгкі ў кіраваньні, не адчуваеш розьніцу паміж «Мэрсэдэсам» і гэтаю машынаю…Тут надзейней (чым у Вярхоўнай радзе). Па напрузе ні ў якое параўнаньне не ідзе. Ты тут пачуваешся камфортней, галоўнае, ты адразу адчуваеш, што ты не адзін, што ты ў калектыве, што камандзір дае табе звычайныя арыентыры, і ты пачуваесься складоваю часткай арганізма.

  1. ^ 2012 року в армію надійдуть 10 нових танків «Оплот»
  2. ^ а б КБ імя Марозава
  3. ^ Завод ім. Малышева прыступіў да выканання кантракту на пастаўку танкаў «Оплот» ў Тайлянд
  4. ^ Украінскі танк БМ «Оплот» прыняты на ўзбраеньне ВСУ
  5. ^ Саламацін знайшоў вінаватага ў зрыве іракскага кантракту
  6. ^ Украіна пахваліцца танкам «Оплот» і бронетранспарцёрам БТР-4 на выставе ў Абу-Дабі
  7. ^ а б Украіна паставіць Тайлянду 49 танкаў «Оплот» на суму 240 млн даляраў(недаступная спасылка)
  8. ^ а б в г д е ё ж Асноўны баявы танк «Оплот»
  9. ^ Дзённы прыцэл наводчыка «Промінь» (1Г46М)
  10. ^ Танкавы цеплавізійны прыцэл наводчыка ПТТ-2(4)
  11. ^ а б Основний бойовий танк БМ «Оплот»
  12. ^ Танкавы панарамны прыцэльны комплекс (ПНК-6)
  13. ^ а б ІНФАРМАЦЫЙНА-КІРАВАЛЬНАЯ СЫСТЭМА ТИУС
  14. ^ а б Пра ТИУС
  15. ^ Оптыка-электронная сыстэма для вымярэньня выгіну ствала СУИТ-1
  16. ^ Танкавая гармата КБА3 калібру 125 мм
  17. ^ КБА-3
  18. ^ T-84
  19. ^ Стрэл з процітанкаваю кіраванаю ракетаю «КАМБАТ»
  20. ^ Сындром Страты Экспартнага Імунітэту
  21. ^ а б Комплекс дынамічнае абароны «Дуплет»
  22. ^ Асноўны баявы танк «Оплот» — характарыстыкі абароны
  23. ^ Б. П. Матузка, Д.Є. Хаўстаў, А. В. Рудый, І. О. Кандрацюк, С. В. Шэлухін «Сучасний постаць тая перспективи використання безступінчатих трансмісій на військових гусеничних машынах». Академія сухопутних військ імені гетьмана Пятра Сагайдакавага, Львів. Військовий інститут Одеського Національного політехнічного університету, Одеса.
  24. ^ Рухавік 6ТД-2 на сайце ГП «Завод ім. В. А. Малышава»
  25. ^ а б Забесьпячэньне рухомасьці мадэрнізаваных танкаў Т-72
  26. ^ Рухавік 6ТД-2
  27. ^ а б в г д е Разважаньні на тэму пра Т-84 і Т-90
  28. ^ а б Параўнаньне баявых характарыстыкаў і кампаноўкі сучасных айчынных і замежных танкаў
  29. ^ Прыборы дзённага назіраньня для бранетанкавае тэхнікі(недаступная спасылка)
  30. ^ Прыборы начнога назіраньня мэханікаў-кіроўцаў бранетанкавае тэхнікі, тыпу ТВН(недаступная спасылка)
  31. ^ УКХ радыёстанцыя Р-030У(недаступная спасылка)
  32. ^ Радыёстанцыя Р-163-50К(недаступная спасылка)
  33. ^ Апаратура ўнутранае сувязі і камутацыі АВСК-1 (Р-174)(недаступная спасылка)
  34. ^ Шлемафон шумапаглынальны ШШ-1(недаступная спасылка)
  35. ^ Радыёнавігацыйная апаратура спадарожнікавае навігацыі СН-3700-03
  36. ^ Пульт інфармацыйны камандзіра 1КПИ-М
  37. ^ «Укрспецэкспорт» падпісаў з Тайляндам кантракт на пастаўку 49 танкаў
  38. ^ Украіна прадасьць Тайлянду партыю танкаў «Оплот»
  39. ^ АПОШНІЯ НАВІНЫ Украіна прадставіла на выставе ўзбраеньняў новы танк // Інфармацыйнае агенцтва УНИАН. — 2011. — № 20 лютага.
  40. ^ а б Васіль Чабітак, танкіст, капітан запасу й аўтар «Бронесайту»
  41. ^ ОБТ «Молат»
  42. ^ [1]
  43. ^ [2]
  44. ^ ДП «Завод ім. В. О. Малишева» розпочало виконання контракту на поставку танків «Оплот» у Таїланд
  45. ^ а б Літвін перасеў на танк, таму што там надзейней, чым у Радзе // ТСН Навіны. — 2009. — № 16 чэрвеня.
  46. ^ Старшыня Вярхоўнае Рады Ўкраіны асабіста праехаў на танку «Оплот»
  • Шумилин С.Э. Танк Т-84 «Оплот». — Москва: Наука и техника: журнал для перспективной молодёжи, 2010. — № №11 (54).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

БМ «Оплот»сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Артыкулы
Фатаздымкі
  • [3]
  • [4](недаступная спасылка)