Аён (востраў)
Выгляд
| Аён | |
| Плошча | 2000 квадратны кілямэтар |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Вобласьць | Чукоцкая аўтаномная акруга |
| Аён на мапе Расеі Аён | |
Аён (па-расейску: Айон) — востраў ва Ўсходне-Сыбірскім моры ля ўваходу ў Чаўнскую губу. Адміністрацыйна адносіцца да Чаўнскага раёну Чукоцкай аўтаномнай акругі Расеі. Плошча каля 2000 км². Паверхня раўнінная, вышынёй да 64 м. Тэрыторыя вострава занятая арктычнай тундрай. Маюцца аленевыя пашы. З 1941 году дзейнічае палярная станцыя.