Ахвярадаўца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 09:10, 23 ліпеня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

«Ахвярадаўца» (па-польску: Jałmuźnik — чалавек, які раздае міласьціну) — найвялікшы вершаваны твор Я. Пратасовіча, выдадзены ў Вільні ў 1597 годзе. Уяўляе сабой вершаваную перапрацоўку сачыненьня італьянскага вучонага Юлія Фолька (1574, Рым).

Асноўная думка твора — неабходнасьць дапамагаць няшчасным, бедным, каб зрабіць ix до­лю крыху лягчэйшай.

На адвароце тытульнай старонкі выданьня была зьмешчана пад выяваю радзівілаўскага герба эпіграма, а далей — два прысьвячэньні князю М. Р. «Сіротцы» і прадмова да чытача. У дэдыкацыйных вершах аўтар выказвае князю шчырую падзяку за колішнюю маральную і матэрыяльную падтрымку і просіць княскім аўтарытэтам засьведчыць слушнасьць выказаных у творы ідэяў.

Напрыканцы кнігі Я. Пратасовіч зьмясьціў вялікі верш «Да скупога», у якім падагульніў сказанае ў асноўнай частцы твора з дапамогаю выказваньняў Сакрата, Дэмакрыта і сэнтэнцыяў зь Бібліі.

Літаратура

  • Кавалёў С. Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу: манаграфія / Сяргей Кавалёў. — Мінск: Кнігазбор, 2010. — С. 313—314.
  • Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзя. — Мінск. Беларуская навука. 2006. С. 634