Перайсьці да зьместу

Асіпоўка (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Асіпоўка
Агульныя зьвесткі
Выток Лукаўскае вадасховішча
Вусьце Мухавец
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Берасьцейская вобласьць
Даўжыня 38 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,5 м³/с
Плошча басэйну 534 км²
Нахіл воднай паверхні 0,4 ‰

Асіпо́ўка — рака ў Маларыцкім і Жабінкаўскім раёнах Берасьцейскай вобласьці, левы прыток ракі Мухаўцу (басэйн Віслы). Даўжыня 38 км. Плошча вадазбору 534 км². Выдатак вады ў вусьці каля 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.

Асноўны прыток — канал Бона (праваруч).

Пачынаецца ў Маларыцкім раёне з канала, вада падаецца з Лукаўскага вадасховішча праз калектар. Вусьце каля вёскі Пятровічы Жабінкаўскага раёну. Цячэ Берасьцейскім Палесьсем.

Даліна невыразная. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. У высокай плыні да вёскі Чарняны праходзіць празь лясны масіў. Ніжэй за вёску Чарняны выкарыстоўваецца як водапрыёмнік мэліярацыйных сыстэмаў[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 42
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 42