Асока Тана
| Асока Тана | |
| Пэрсанаж «Зорных войнаў» | |
| Раса | тагрута |
|---|---|
| Родная плянэта | Шылі |
| Належыць да | Джэдаі, Галяктычная рэспубліка |
| Дзейнасьць | падаван |
| Стаць | жаночая |
| Рост | 161 см |
| Вочы | блакітныя |
| Зброя | зялёны сьветлавы меч |
| Здымкі | |
| Агучка | Эшлі Экстайн |
Асо́ка Та́на (па-ангельску: Ahsoka Tano; 36 ДБЯ, Шылі — 21 ДБЯ, Мортыс) або проста Асока — пэрсанаж сусьвету «Зорных войнаў», тагрутанка-джэдай, гераіня сэрыялу «Войны клонаў».
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Асока Тана нарадзілася на Шылі, роднай плянэце тагрутанаў, дзе яе знайшоў майстар-джэдай Пло Кун. Яна стала навучацца ў акадэміі, а ў чатырнаццацігадовым узросьце стала падаванкай Энакіна Скайўокера. Часткова ейнае падвышэньне было выкліканае пачаткам клянічных войнаў, а часткова тым, што Ёда намагаўся такім чынам «навучыць» Энакіна большай адказнасьці.
Асока карысталася зялёным сьветлавым мечам. Брала ўдзел у шмат якіх знакавых падзеях клянічных войнаў. Энакін даў сваёй вучаніцы мянушку «Шпілька».
У 20 сэрыі 5 сэзону «Войнаў клонаў» Асока сышла з Ордэну джэдаяў, чым тлумачыцца ейная адсутнасьць у трэцім эпізодзе сагі. Пасьля гэтага ейны лёс невядомы.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Асока Тана ў афіцыйнай энцыкляпэдыі StarWars.com
- Асока Тана (анг.) ў Вукіпэдыі — вікі-энцыкляпэдыі «Зорных войнаў»