Ар’еплюская царква

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Царква
Ар’еплюская царква
Arjeplogs kyrka
Ар’еплюская царква
Ар’еплюская царква
Краіна Швэцыя
Месцазнаходжаньне Ар’еплюг, лэн Нарботэн
Каардынаты 66°3′7″ пн. ш. 17°53′5″ у. д. / 66.05194° пн. ш. 17.88472° у. д. / 66.05194; 17.88472Каардынаты: 66°3′7″ пн. ш. 17°53′5″ у. д. / 66.05194° пн. ш. 17.88472° у. д. / 66.05194; 17.88472
Канфэсія лютэранства
Эпархія Дыяцэзія Люлеа 
Дата заснаваньня 1641
Дата пабудовы 1760 год
Статус гістарычна-культурны царкоўны комплекс збудаваньняў[d][1]
Сайт Афіцыйны сайт
Ар’еплюская царква на мапе Швэцыі
Ар’еплюская царква
Ар’еплюская царква
Ар’еплюская царква
Commons-logo.svg Ар’еплюская царква на Вікісховішчы

Ар’еплюская царква Сафіі Магдалены (па-швэдзку: Arjeplogs kyrka) — царква ў швэдзкім мястэчку Ар’еплюгу, у лэне Нарботэн. Зьяўляецца царквой Ар’еплюскага прыходу дыяцэзіі Люлеа.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая царква ў Ар’еплюгу была пабудаваная ў 1641 годзе, па загадзе каралевы Крыстыны[2]. Першым яе пастарам быў Пэтрус Турдынус, які хутка памёр. Ягоны наступнік — Юганэс Уляі Гапстадыюс распачаў весьці перапіс прыхаджанаў. У 1662 годзе пастарам становіцца Юган Нікаляі Лэстадыюс — заснавальнік выбітнай сьвятарскай дынастыі Лэстадыюсаў.

У 1760 годзе быў пабудаваны новы будынак царквы, пафарбаваны чырвоным колерам. У 1894 годзе ён быў перабудаваны: між іншым, хор быў перанесены з усходняй часткі царквы ў заходнюю (цяпер у Швэцыі ўсяго дзьве такіх царквы). У 1896 годзе царква атрымала свой сучасны ружовы колер. Рэстаўравалася ў 1969—1970 гадох.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Bebyggelseregistret
  2. ^ Arjeplogs kyrkoarkiv: Räkenskaper för kyrka, volym L I a:1. - Landsarkivet i Härnösand.