Арыярамн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Арыярамн (па-старапэрсыдзку: Ariyāramna, па-грэцку: Ἀριαράμνης; к. 645 да н.э — ?) — легендарны кароль Парсы, ядра будучае Пэрсыдзкае імпэрыі.

Імя Ariyāramna перакладаецца як «той, хто прыносіць мір арыям (іранцам)». Верагодна, быў братам Кіра I і сынам Тэіспа, але гэта не пацьверджана. У любым выпадку быў прадсташніком роду Ахемэнідаў. Згодна з Бэгістунскім надпісам, які зьяўляецца ці не адзіным сьведчаньнем пра Арыярамна, быў першым каралём Парсы, якая ўтварылася пасьля расколу дзяржавы Тэіспа і ўключала 10 з 12 пэрсыдзкіх плямёнаў. Пасьля захопу ягоных уладаньняў мідыйскім царом Кіяксарам II, страціў сваю пасаду, якая дасталася ці ягонаму сыну Арсаму, ці Кіру I.

Табліцы з Гамадану[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1930 у раёне Гамадану былі знойдзеныя 2 залатыя табліцы з тэкстам ад першае асобы на старапэрсыдзкай. На табліцах распавядаецца пра кіраваньне Арыярамна й ягонага сына Арсама. Ніжэй прыведзены тэкст аднае з табліцаў:

  1. Ariyâramna \ xšyathiya \ vazraka \ xšâyath
  2. iya \ xšâyathiyânâm \ xšâyathiya \ Pârsâ
  3. \ Cišpaiš \ xšâyathiyahyâ \ puça \ Haxâmanišah
  4. yâ \ napâ \ thâtiy \ Ariyâramna \ xšâyathiya
  5. \ iyam \ dahyâuš \ Pârsâ \ tya \ adam \ dârayâ
  6. \ miy \ hya \ uvaspâ \ umartiyâ \ manâ \ baga
  7. \ vazraka \ Auramazdâ \ frâbara \ vasnâ \ Au
  8. ramazdâha \ adam \ xšâyathiya \ iyam \ da
  9. hyâuš \ amiy \ thâtiy \ Ariyâramna
  10. \ xšâyathiya \ Auramazdâ \ manâ \ upastâ
  11. m \ baratuv

Арыярамн, вялікі кароль, кароль каралёў, кароль Пэрсіі, сын караля Тэіспа, унук Ахемэна. Кажа кароль Арыярамн: Гэтая краіна Пэрсія, якой я валодаю, поўнай добрых коняў, добрых людзей, вялікі бог Агурамазда дараваў яе мне. Міласьцю Агурамазды, я кароль гэтае краіны. Кароль Арыярамн кажа: дапамажы мне Агурамазда.

Але сёньня дадзеныя таблічкі значнай часткай дасьледчыкаў лічацца падробкай, ці то сучаснай, ці старажытнай, бо былі знойдзеныя на некантраляваных раскопках.

Папярэднік
Ахемэн
Кароль Пэрсіі
640 да н. э.625 да н. э.
Наступнік
Арсам

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]