Ахемэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Ахемэн (па-старапэрсыдзку: Haxāmaniš, па-грэцку: Ἀχαιμένης) — легендарны заснавальнік роду Ахемэнідаў. Кіраваў Пэрсіяй прыблізна ў 705-675 да н.э.

Існуюць некаторыя вэрсіі адносна паходжаньня яго імя. Грэцкія гісторыкі, якія дасьледвалі інда-іранскую этымалёгію, лічылі, што імя значыла «уладальнік сяброўскага розуму» (haxā — сябар, manah — розум). Тым ня менш, сучасныя дасьледчыкі лічаць гэту вэрсію памылковай і прапануюць іншую: Haxāmaniš — «натхнёны духам пасьлядоўнікаў».

Вельмі часта лічыцца легендарнай асобай. Кляўдый Эліян у «De Natura Animalium» піша, што Ахемэн быў выгадаваны арлом. Паводле Платона, Ахемэн/Пэрс быў сынам этыёпскае каралеўны Андрамэды ды Пэрсэя й унукам Зэўса (згодна зь іншай вэрсіяй быў сынам Эгея). Пазьней Пэрс стаў лічыцца бацькам Ахемэна. Бэгістунскі надпіс Дарыя І і Герадот называюць яго бацькам Тэіспа, продкам Кіра ІІ і Дарыя І. Аднак Кір ІІ у Бабілёнскім цыліндры, дзе пералічыны ягоны радавод, ня ўзгадвае Ахемэна. У тэксьце з Пасаргадаў Кір ІІ называе сябе Ахемэнідам, але, магчыма, што гэты тэкст быў складзены пасьля сьмерці Кіра Дарыем І, каб узаконьніць свой захоп улады. Як бы ні было, пазьнейшыя пэрсыдзкія каралі вельмі шанавалі Ахемэна й лічылі яго сваім продкам.

Калі Ахемэн быў рэальнай гістарычнай асобай, ён жыў напрыканцы VIII — пачатку VII да н. э. і быў правадыром аднаго з пэрсыдзіх плямёнаў (грэкі называюць яго пасаргады) ці першым пэрсыдзкім каралём, васалам Мідыйскае імпэрыі. Асырыйскі надпіс караля Сэнагерыба сьцьвярджае, што ў 691 да н.э. асырыйцы ў бітве пад Галюле адбілі напад аб’яднанага войска, у складзе якога былі парсуамаш (пэрсы) і анзан на чале з Ахемэнам. Пераемнікам Ахемэна на пасадзе кіраўніка пэрсаў быў ягоны сын Тэісп.

Папярэднік
Кароль Пэрсіі
705 да н.э-675 да н.э
Наступнік
Тэісп

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]