Арсам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Арсам (па-старапэрсыдзку: Aršāma, па-бабілёнску: Aršamma, па-элямску: Iršama, па-грэцку: Ἀρσάμης; каля 615 да н.э — каля 520 да н.э.) — прадстаўнік дынастыі Ахемэнідаў, сын Арыярамна.

Імя Aršāma перакладаецца як «Гераічная моц». Магчыма, пэўны час быў каралём Парсы, але адмовіўся ад пасады на карысьць Кіра II. Пасьля, верагодна, пасяліўся ў сваіх уладаньнях, дзе ў спакоі пражыў апошнія гады. Магчыма, працягваў карыстацца тытулам «меншы кароль» у параўнаньні зь «вялікім каралём», выконваў функцыі сатрапа. На табліцах, знойдзеных у 1945 у Гамадане, называецца каралём Пэрсіі, але гэтыя табліцы шматлікія дасьледчыкі лічаць падробкай. Ягонае караляваньне ўзгадваецца таксама ў Бэгістунскім надпісе, складзеным ягоным унукам Дырыем I.

Меў, прынамсі, трох сыноў, але ж вядомыя імёны толькі двух: Гістаспа (сатрап Партыі) і Фарнака (скарбнік). Верагодна, вызнаваў зараастрызм (які вельмі шанаваў ягоны ўнук Дарый І), бо імя ягонага сына Гістасп (па-пэрсыдзку Віштаспа) такое самае, як у легендарнага караля-памочніка Заратустры. Дажыў да таго моманту, калі ягоны ўнук Дарый І стаў вялікім каралём (522 да н.э.), быўшы такім чынам адным з самых доўга жывучых манархаў тых часоў: на той момант яму было як мінімум 90 гадоў.

Папярэднік
Арыярамн
Кароль Пэрсіі
? — ?
Наступнік
Кір II

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]