Арцём Шкурдзюк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арцём Шкурдзюк
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 жніўня 1998(1998-08-20)[1] (25 гадоў)
Рост 186 см
Вага 81 кг[3]
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2022 БАТЭ 1 (0)
2018—2022 Энэргетык-БДУ 66 (2)
2023 Гомель 8 (1)
Зборныя
2018—2020 Беларусь (да 21) 11 (1)

Арцём Шкурдзюк (нарадзіўся 20 жніўня 1998 году) — беларускі футбаліст, абаронца.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаў займацца футболам у менскай школе «Трактар». У юнацтве далучыўся да барысаўскага БАТЭ. З 2016 году пачаў выступаць за клюбны дубль, дзе адразу замацаваўся ў складзе. Гуляў таксама ў Юніёрскай лізе УЭФА. У 2017 годзе стаў часам прыцягвацца і да асноўнай каманды барысаўчанаў. 7 ліпеня 2017 году дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы Кубка Беларусі супраць стаўпецкага «Нёмана-Агра» (5:1). У сэзоне 2018 году пачаў часьцей трапляць у заяўку асноўнай каманды, а 28 траўня 2018 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы супраць «Іслачы» (1:1).

У жніўні 2018 году быў аддадзены ў арэнду ў сталічны «Энэргетык-БДУ»[4]. Стаў асноўным абаронцам менчукоў, дапамог камандзе паводле вынікаў сэзону 2018 году выйсьці ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2019 годк арэнда была падоўжаная на ўвесь сэзон 2019 году[5]. У сэзоне 2019 году заставаўся трывалым гульцом асновы ў Найвышэйшай лізе. У сьнежні 2019 году стала вядома, што абаронца застанецца ў арэндзе ў сталічным клюбе і ў сэзоне 2020 году[6].

У студзені 2021 году арэнда была падоўжаная на сэзон 2021 году[7], аднак абаронца амаль не зьяўляўся на полі праз траўмы. У сьнежні 2021 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў БАТЭ[8]. Сэзон 2022 году агулам прапусьціў, аднаўляючыся ад траўмы.

У студзені 2023 году склаў двухгадовы кантракт з «Гомлем»[9]. Другую палову сэзону 2023 году зноў прапусьціў праз пашкоджаньні, якія, у выніку, вымусілі гульца скончыць прафэсійную кар’еру[10].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

14 лістапада 2018 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы супраць зборнай Харватыі (1:3). У далейшым стаў асноўным абаронцам моладзевай зборнай.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
БАТЭ 2018 Найвышэйшая ліга 1 0
Энэргетык-БДУ 2018 Першая ліга 11 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]