Арцемі Літвінаў
| Арцемі Літвінаў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 16 сьнежня 2003[1] (22 гады) | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Полацак-2019[d] | |
| Нумар | 3 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2023—2025 | Нафтан | 22 (0) |
| 2025— | Полацак-2019[d] | 7 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Арце́мі Літві́наў (нар. 16 сьнежня 2003 году) — беларускі футбаліст, абаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец футбольнай школы наваполацкага «Нафтану». У жніўні 2023 году быў далучаны да асноўнай каманды клюбу. Запачаткаваў выступы ў Найвышэйшай лізе 4 жніўня 2023 году, калі адгуляў увесь матч супраць салігорскага «Шахцёра». У выніку гулец пасьля гэтага згуляў ува ўсіх матчах каманды да сканчэньня сэзону, стала замацаваўшыся ў першай адзінаццатцы. З пачаткам 2024 году перастаў трапляць у склад каманды, застаючыся на лаве запасных. У 2025 годзе нават ня быў заяўлены на чэмпіянат, гуляючы толькі за дубль. Улетку футбаліст сышоў з каманды і аб’явіў аб прыпыненьні гульнёвай кар’еры, раскрытыкаваўшы клюб за адсутнасьць цікавасьці да сваіх гадаванцаў[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://teams.by/artemiy-litvinov/player-260475/
- ↑ Игрок, покинувший "Нафтан", раскритиковал бывший клуб: "И после этого они говорят, что ценят своих воспитанников" (рас.). Football.by (2025-08-07). Праверана 2025-08-09 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway