Архітэктоніка (літаратура)
Архітэкто́ніка (па-старажытнагрэцку: ἀρχιτεκτονική — будаўнічае мастацтва) — пабудова мастацкага твора. Часьцей ужываецца ў тым жа значэньні тэрмін кампазыцыя, прычым ва ўжываньні ня толькі да твора ў цэлым, але і да асобных яго элемэнтаў: кампазыцыя вобраза, сюжэту, страфы і да т. п. Архітэктоніка — галоўны (асноўны) прынцып пабудовы і агульная сыстэму сувязяў паміж асобнымі часткамі кампазыцыі мастацкага цэлага. У паняцьце архітэктонікі ўваходзіць як зьнешняя структура твора, так і пабудова сюжэту: дзяленьне твора на часткі, тып аповеду (ад аўтара ці ад асобы апавядальніка), роля дыялёгу, тая ці іншая пасьлядоўнасьць падзеяў (часовая або з парушэньнем храналягічнага прынцыпу), увядзеньне ў твор розных апісаньняў, аўтарскіх развагаў і лірычных адступленьняў, групоўка дзеючых асобаў і да т. п.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |