Люсі Ўэстэнра
Выгляд
(Перанакіравана з «Люсі Вэстэнра»)
Люсі Ўэстэнра (па-ангельску: Lucy Westenra) — літаратурны пэрсанаж рамана Брэма Стокера «Дракула». Дзевятнаццацігадовая дачка з заможнай сям’і. Яе айцец не ўзгадваецца ў рамане, а яе пажылая маці апісваецца толькі як Місіс Ўэстэнра. Люсі зьяўляецца лепшай сяброўкай Міны Марэй. У перапрацоўцы рамана кампаніяй «Universal Pictures» 1931 году яна завецца Люсі Ўэстан (па-ангельску: Lucy Weston). У фільме жахаў кампаніі «Hammer Film Productions» яна завецца Люсі Голмўуд (па-ангельску: Lucy Holmwood) і зьяўялецца заручанай з Джонатанам Гаркерам.