Перайсьці да зьместу

Артафэрн (вайскавод)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Артафэрн (па-элямску: Irdapirna, па-грэцку: Ἀρταφρένης; ? — пасьля 480 да н. э.) — пэрсыдзкі сатрап, прадстаўнік дынастыі Ахемэнідаў, сын Артафэрна, дзядзька Дарыя І.

Замяніў бацьку на пасадзе сатрапа Лідыі каля 493 да н. э. У 490 да н. э. кіраваў пэрсыдзкім войскам у паходзе на Грэцыю. Удзельнічаў у захопе Эрэтрыі, якая была зруйнаваная, а яе насельніцтва было пераселенае ў Пэрсію. Трохі пазьней быў разьбіты атэнцамі на чале зь Мільтыядам Малодшым у бітве пры Маратоне. Быў змушаны адступаць. Удзельнічаў у 480 да н. э. у новым паходзе на Грэцыю, але на ніжэйшых пасадах.

Папярэднік
Артафэрн
Сатрап Лідыі
493 да н. э. — пасьля 480 да н. э.
Наступнік
?