Артафэрн
Выгляд
Артафэрн (па-элямску: Irdapirna, па-грэцку: Ἀρταφρένης) — пэрсыдзкае мужчынскае імя.
Паходзіць ад старажытнапэрсыдзкіх словаў: «Арта + Фарнаг». Корань Арта (Арда, Ард, Орд) быў вельмі распаўсюджаны ў пэрсыдзкай мове, было характэрнае для імёнаў прадстаўнікоў дынастыі Ахемэнідаў. Арта ў перакладзе значыць «ісьціна, найвышэйшая праўда». Фарнаг жа (Авэстыйскае Хварэнаг) значыць «бляск, слава». У зараастрыйскім Іране Фарнаг пазначаў містычную, боскую моц, нададзеную толькі некаторым людзям. Такім чынам «АртаФарнаг» — «абдораны ісьцінай».
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Артафэрн (сатрап) (? — пасьля 493 да н. э.), сатрап Лідыі
- Артафэрн (вайскавод) (? — пасьля 480 да н. э.), сатрап Лідыі, сын папярэдняга
![]() | Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі ласка, выберыце той, які Вас цікавіць. Калі вы патрапілі сюды зь іншай старонкі Вікіпэдыі, калі ласка, вярніцеся і выпраўце спасылку на патрэбную. |