Перайсьці да зьместу

Аркадзь Гейнэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аркадзь Гейнэ
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 10 студзеня 1919(1919-01-10)
Памёр 16 сьнежня 1942(1942-12-16) (23 гады)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт

Аркадзь Андрэевіч Гейнэ (10 студзеня 1919, Бешанковічы — 16 сьнежня 1942, Сталінград) — беларускі паэт[1].

Нарадзіўся ў сям’і службоўца. Бацька яго вядомы як удзельнік барацьбы за Савецкую ўладу на Беларусі, быў чальцом ЦВК БССР у 20-я гады. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы ў Бешанковічах Аркадзь некаторы час працаваў у Бешанковіцкай раённай газэце «Сталінец». Вучыўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі ў Менску (1938—1941). Працаваў у рэдакцыях газэт[1]. У час Вялікай Айчыннай вайны пайшоў добраахвотнікам на фронт. Скончыў курсы каманднага саставу, атрымаў званьне малодшага лейтэнанту і быў накіраваны ў дзеючую армію. Камандаваў узводам 66-й мэханізаванай брыгады. У баі пад Сталінградам 16 сьнежня 1942 году баі артылерыйскі разьлік Гейнэ цалкам загінуў. Гейнэ не разгубіўся і мабілізаваў на штурм умацаваньняў немцаў байцоў іншых разьлікаў. Аднак асколак нямецкага снарада, што разарваўся побач, сьмяротна параніў паэта[1][2].

Самы першы свой верш ён зьмясьціў у 16 гадоў у рэспубліканскай газэце «Піянер Беларусі» (1934). Акрамя вершаў камуністычнага накірунку пісаў байкі. Яго творы друкавалі такія газэты, як «Лім», «Сталінская моладзь», «Звязда», «Віцебскі рабочы», «Чырвоная змена», часопісы «Полымя рэвалюцыі», «Іскры Ільіча». П

У 1939 годзе выйшаў у сьвет першы паэтычны зборнік «Шчасьлівая зорка». У аднайменным вершы, які ўваходзіць у многія анталёгіі, Гейнэ здолеў даць узор сапраўднай лірыкі, дзе зьліліся пачуцьцё каханьня з пачуцьцём любові да Радзімы.

  1. ^ а б в Гейне Андрей Христофорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 143. — 737 с.
  2. ^ Информация из приказа об исключении из списков  (рас.)
  • Аркадзь Андрэевіч Гейне // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Бешанковіцкага раёна / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1991. — С. 410.
  • Гейнэ Аркадзь // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал. І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мн., 1992. — Т. 2. — С. 172.
  • Бярозка, У. Крывёю сэрца / У. Бярозка // Віцебскі рабочы. — 1999. — 16 студз.– С. 3.
  • Канапелька, А. Аркадзь Гейне / А. Канапелька // Народнае слова. — 1999. — 3 жн. — С. 5.
  • Краснова-Гусачэнка, Т. За Радзіму — у смертны бой / Т. Краснова-Гусачэнка // Літаратура і мастацтва. — 2010. — 2 ліп. — С. 12.
  • Крачкоўскі, А. «Шчаслівая зорка» шчаслівага паэта / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). — 2009. — 30 студз. — С. 4.