Перайсьці да зьместу

Арабская вясна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вэрсія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі броўзэру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку броўзэру.

Ара́бская вясна́[1][2] (па-арабску: الربيع العربي‎‎) — хваля пратэстаў ды паўстаньняў, якая распачалася ў арабскіх краінах у 2011 року. У выніку хваляваньняў адбыліся перавароты ў Тунісе, у Эгіпце ды ў Емэне; Арабская вясна прывяла да грамадзянскай вайны Лібію, вынікам якой стала падзеньне рэжыму Кадафі. Пачалася вайна ў Сырыі, якая працягваецца й сёньня; народнае паўстаньне ў Бахрэйне; пратэсты ў Альжыры, у Іраку, у Ярданіі, у Марока ды ў Амане. А таксама менш буйныя пратэсты ў Кувэйце, Лібане, Маўрытаніі, Саудаўскай Арабіі, Судане, Джыбуці ды Заходняй Сахары.

Крыніцы