Апэратыўная група Берасьце

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Апэратыўная група Берасьце
Orzełek II RP.svg
Гады існаваньня 10 верасьня — 1 кастрычніка 1939
Краіна Flag of Poland.svg Польшча
Войны

Другая сусьветная вайна

Вядомыя камандзіры Канстанцін Плісоўскі

Апэратыўная група «Берасьце» (па-польску: Zgrupowanie Brześć) — адно з фармаваньняў Войска Польскага падчас Польскай кампаніі 1939 году.

Апэратыўная група «Берасьце» была ўтворана 10 верасьня 1939 году дзеля абароны Берасьця і Берасьцейскай крэпасьці і ўвайшла ў склад Самадзейнай апэратыўнай групы «Палесьсе». Кіраўніцтва групай было пакладзена на брыгаднага генэрала Канстанціна Плісоўскага.

Група «Берасьце» па стане на 11 верасьня 1939 году складалася з маршавых батальёнаў 34-га, 35-га і 82-га пяхотных палкоў, адной роты маршавога батальёну 33-га палку, 81-га і 82-га караульных батальёнаў, 56-га сапёрнага батальёну, 112-га і 113-га танкавых рот, а таксама са зьвязу танкетак, 9-га аўтамабільнага дывізіёну, 49-га дывізіёну палявой артылерыі, 3-й зэнітнай батарэі, караульнай роты, роты сувязі, мэдычна-санітарнай службы. Агульная колькасьць асабовага складу дасягала да 4000 жаўнераў і афіцэраў. Была ўзброена 18 гарматамі, 8 зэніткамі, 30 лёгкімі танкамі Рэно FT-17, 5 выведнымі танкеткамі TKS. Акрамя таго ж, на чыгуначных пуцях каля Берасьця знаходзіліся два старыя бронецягнікі — «Сьмялы» і «Маршалек».

З 14 верасьня група ўдзельнічала ў абароне Берасьця і Берасьцейскай крэпасьці і ў ноч на 17 верасьня была вымушана адыйсьці ў раён Тэрэспалю. Падчас абарончых дзеяньняў загінула і паранена каля 40% асабовага складу. Каля 1000 палякаў трапілі ў нямецкі палон.

Пад камандаваньнем А. Хорака каля 2000 палякаў з апэратыўнай групы «Берасьце» працягвалі супраціў да 1 кастрычніка 1939 году.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]