Аповесьць пра Трышчана
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Апо́весьць пра Трышчана — рыцарскі раман, твор перакладной старабеларускай літаратуры XVI ст. Зьяўляецца часткай гэтак званага Познанскага зборніку. Аўтар перакладу невядомы. Дасьледчыкі мяркуюць, што пераклад узьнік у шляхецкім асяродзьдзі на Наваградчыне, а асноўнай крыніцай была вэнецыянская рэдакцыя пашыранага ў Эўропе рамана аб прыгодах рыцара Трыстана. Зрэшты апошняя чвэрць старабеларускае вэрсіі разыходзіцца з вэнецыянскай рэдакцыяй. Магчыма, што пераклад рабіўся зь невядомай сёньня, паўднёваславянскай рэдакцыі твора, пра што цьвердзіць загаловак да Познанскага зборніка: «Починаеться повесть о витезях с книг сэрбъских».
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Чамярыцкі В. А. «Аповесць пра Трышчана» // БЭ. Т. 1. — Менск, 1996. С. 430—431.