Апакаліптыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Апакаліптыкажанр навуковай фантастыкі, у якім расказваецца пра наступленьне якой-колечы глябальнай катастрофы.

Першыя творы гэтага жанру зьявіліся яшчэ ў эпоху рамантызму ў самым пачатку XIX стагодзьдзя, але сапраўдны росквіт жанру прыпаў на «халодную вайну», у сувязі з чым клясычны сюжэт гэтага жанру апавядае пра тэрмаядзерную вайну.

Дзеяньне адбываецца ў час катастрофы: нашэсьці іншаплянэцянаў, паўстаньні робатаў, пандэміі, вывяржэньні вульканаў і іншае.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ужо ў 1805 годзе зьявілася паэма ў прозе «Апошні чалавек», напісаная Жан-Батыстам Кузэнам дэ Грэнвілем, у якой тэхнічны прагрэс спрычыняе гібель чалавецтва. Тэма была працягнутая ў рамане Мэры Шэлі «Апошні чалавек» (1826), першым у доўгім шэрагу раманаў, прысьвечаных гібелі чалавецтва ад эпідэміі. У Расеі тэма «Апошняга чалавека» (магчыма, не без уплыву Шэлі[1]) атрымала ўвасабленьне ў вершах Баратынскага («Апошняя сьмерць», 1827) і Фета («Ніколі», 1879).

У 1816 годзе выйшла паэма Байрана «Цемра», якую пазьней сталі лічыць прафэтычным апісаньнем ядзернай зімы.

На 1832 год газэтамі было прызначана сутыкненьне Зямлі з камэтай Галея — першая «навукова-прадказаная» касьмічная катастрофа. Гэтыя толкі адгукнуліся ў апавяданьнях Эдгара По «Размова Эйраса і Гарміёны» (1839), Уладзімера Адаеўскага «Два дні ў жыцьці зямнога шара» (1828 — камэта мінае, але праз тысячы гадоў састарэлая Зямля падае ў Сонца), Міхаіла Пагодзіна «Галеева камэта» (1833), ува ўрыўку Івана Гур'янава «Камэта 1832 году» (1832). Імавернае сутыкненьне з камэтай папулярызаваў у артыкулах і ў рамане «Канец сьвету» Каміль Флямарыён. Пад ягоным уплывам напісаны раман Джорджа Грыфіта «Вольга Раманава» і апавяданьне Гэрбэрта Ўэлза «Зорка».

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Анімэ і манга[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]