Аоста
| Аоста | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| mayor of Aosta[d] | Raffaele Rocco[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 583 ± 1 м | ||||
| Каардынаты | 45°44′ пн. ш. 7°19′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Афіцыйная мова | італьянская мова і француская мова | ||||
| Этнахаронімы | aostani, Aostois і Veullatsoù | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 0165 | ||||
| Паштовы індэкс | 11100 | ||||
| Нумарны знак | AO | ||||
| Сайт | comune.aosta.it (італ.) (фр.) | ||||
| Аоста на мапе Італіі Аоста | |||||
Аоста (па-італьянску: Aosta, па-француску: Aoste) — горад у Італіі, які месьціцца ў дзьвюхмоўным рэгіёне Вальле-д’Аоста, зьяўляючыся ягоным адміністрацыйным цэнтрам. Знаходзіцца за 110 км на паўночны захад ад Турыну. Каля места месьціцца італьянскі пачатак Манблянскага тунэлю.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рэгіён Аосты быў заселеная ў прагістарычныя часы. Пазьней тут жылі салясы, якіх у большасьці былі забітыя альбо сталі рабамі рымлянаў у 25 годзе да н. э.[4] Вайсковы паход супраць тубыльцаў ачоліў генэрал Аўл Тэрэнцыюс Варон Мурэна. Ён заклаў тут рымскую калёнію, у якой пасяліліся 3 тысячы адстаўных вэтэранаў. Пасьля 11 году да н. э. Аоста была сталіцай правінцыі Пэнінскія Альпы. Геаграфічнае разьмяшчэньне места пры зьліцьці дзьвюх рэкаў надало яму значнае вайсковае значэнне, а ягоны плян забудовы быў падобны на рымскі вайсковы лягер.
Пасьля зьнікненьня Заходняй Рымскай імпэрыі горад быў заваяваны, па чарзе, бургундамі, остготамі і бізантыйцамі. Лянгабарды, якія далучылі яго да свайго Італьянскага каралеўства, былі выгнаныя войскамі Франкаўскай імпэрыі пад кіраўніцтвам Піпіна Кароткага. Пры ягоным сыне Карле Вялікім Аоста набыла важнае значэньне як места на дарозе з Аахэну ў Італію. Пасьля 888 году горад быў часткай адноўленага каралеўства Італіі. У X стагодзьдзі места ўвайшло ў склад Бургундзкага каралеўства. Пасьля падзеньня апошняга ў 1032 годзе Аоста была ўлучаная ў склад земляў графа Гумбэрта I Савойскага. За часам Напалеона места было акупаванае Францыяй, але паводле вынікаў Венскага кангрэсу вылучалася з францускай дзяржавы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ archINFORM (ням.) — 1994.
- ↑ Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011 — ISTAT.
- ↑ https://demo.istat.it/?l=it
- ↑ Lemprière, John; DaPonte, Lorenzo; Ogilby, John David (1839). «Bibliotheca Classica: Or, A Dictionary of All the Principal Names and Terms». (Tenth American Edition). New York: W.E. Dean. Salassi. — С. 281.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт. (італ.)