Перайсьці да зьместу

Аонікс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аонікс
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
КлясаСысуны (Mammalia)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
НадатрадЛяўразыятэрыі (Laurasiatheria)
АтрадДрапежныя (Carnivora)
ПадатрадСабакападобныя (Caniformia)
СямействаКуніцавыя (Mustelidae)
ПадсямействаВыдравыя (Lutrinae)
РодАонікс
Бінамінальная намэнклятура
Aonyx
Lesson, 1827
Арэал

Аонікс (Aonyx) — род сысуноў зь падсямейства выдравых, які зьмяшчае 3 віды, распаўсюджаныя ў Афрыцы і Паўднёвай Азіі. Афарбоўка карычневая з больш сьветлым нізам і некаторымі белымі меткамі на пысе, шыі, шчоках. Этымалёгія: па-грэцку: α- — «без-», па-грэцку: ὄνυξ — «кіпцюр, пазногаць».

Aonyx адрозніваецца ад Lutra і Pteronura тым, што перапонкі альбо не даходзяць да канца пальцаў, альбо цалкам адсутнічаюць; таксама Aonyx маюць значна меншыя кіпцюры. Ў А. congica пальцы лап маюць дробныя, тупыя кіпцюры; ў А. cinerea кіпцюры дарослых асобін — толькі шыпы, якія не выступаюць за краю пальцавых падушачак; А. capensis мае толькі малюсенькія кіпцюры на трэцім і чацвёртым пальцах задніх лап. У сувязі з вышэйсказаным, віды Aonyx маюць вельмі адчувальныя пярэднія лапы і вельмі рухомыя пальцы лап.

Выява Назва Парамэтры Асяродзьдзе пражываньня Паводзіны Пагрозы і ахова
Аонікс азіяцкі

Aonyx cinereus
Даўжыня цела 406–635 мм, хвоста 246–304 мм, маса 2,7–5,5 кг Водна-балотныя ўгодзьдзі, водмелі рэк і ручаі, рысавыя палі — Паўднёвая Азія ад Індыі да паўднёвага Кітая, Філіпін і Сынгапура. Спажывае ў асноўным крабаў, сьлімакоў і іншых малюскаў, вусякоў і дробную рыбу, напрыклад, гурамі і сомаў. Дапаўняе рацыён грызунамі, зьмеямі і земнаводнымі. Утворыць пашыраныя сямейныя групы прыблізна ў дванаццаць асобін. Пераважна дзённы. Манагамныя пары фармуюцца на ўсё жыцьцё. Самцы дапамагаюць будаваць гнёзды да нараджэньня і забясьпечваць ежай пасьля родаў. Самка пасьля ≈60 дзён цяжарнасьці нараджае 1–6 (часьцей за ўсё 1–2) адносна недаразьвітых дзяцей, якія пачынаюць бачыць на 40 дзень, пачынаюць ёсьць цьвёрдую ежу праз 80 дзён, а пачынаюць плаваць праз тры месяцы. Жыве ў няволі да 16 гадоў. Пагрозы: зьнішчэньня асяродзьдзя пражываньня і зьніжэньне біямасы здабычы. Зьнішчэньня віду забароненае практычна ва ўсіх краінах. Аднак большасьць гэтых краінаў не ў стане кантраляваць падпольную гандаль. Стварэньне ахоўных сетак у пэўнай ступені спыніла дэградацыю асяродзьдзя пражываньня.
Аонікс афрыканскі

Aonyx capensis
Даўжыня цела 762–880 мм, хвоста 465–515 мм, маса 10–22 кг Прэсная вада гэта важнае патрабаваньне асяродзьдзя пражываньня; жыве ў тым ліку ў марскіх умовах, дзе даступная прэсная вада — на поўдзень ад Сахары, за выключэньнем басэйна Конга і пустыняў Аддае перавагу паляваць на глыбіні 0,5–1,5 м. У прэснаводных умовах ён у асноўным спажывае крабаў, у тым ліку жаб, вусякоў, і розных рыб, якія складаюць большую частку рацыёну зімой, калі іх запавольваюць халодныя тэмпэратуры. У марскім асяродзьдзі рацыён складаецца ў асноўным з рыбы. Змрочны і адзіночны, аднак час ад часу бываюць групы па 4–6 асобін. Днём сьпіць у выкапаных норах або натуральных западзінах. Самка пасьля ≈63 дзён цяжарнасьці нараджае 1—3 дзяцей. Малята Дзеці нараджаюцца бездапаможнымі, але пачынаюць бачыць і пакідаюць логава праз 16–30 дзён, становяцца самастойнымі і палавасьпелымі да 1 году. Працягласьць жыцьця ад 10 да 12 гадоў у дзікай прыродзе і да 15 гадоў у няволі. Галоўнай пагрозай ёсьць заняпад афрыканскіх прэснаводных экасыстэм. У некаторых частках арэала жывёлы забіваюцца за скуру і іншыя часткі цела альбо таму, што іх разглядаюць як канкурэнтаў за ежу. Від прысутнічае ў ахоўных зонах па ўсёй тэрыторыі.
Аонікс кангалескі

Aonyx congicus
Даўжыня цела 78–97 см, хвоста 40–59 см, маса 15–25 кг Дажджавыя лясы і нізінныя балоты басэйна ракі Конга — Ангола, Камэрун, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, Конга, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Экватарыяльная Гвінея, Габон, Руанда, Уганда Спажывае крабаў, малюскаў, рыб, жаб і іншых дробных хрыбетных і бесхрыбетных. Пераважна начны. Пераважна адзіночны, хаця ёсьць таксама сямейныя групы. Пагрозы: высечка лясоў, забруджваньне вады і празьмерны вылаў рыбы. Від прысутнічае ў некалькіх ахоўных зонах па ўсім арэале.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Hamman D. (2004) Aonyx cinerea (On-line) (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 06.02.2020 г.
  • Kowalsky D. (2013) Aonyx capensis (On-line) (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 06.02.2020 г.
  • MacArthur D. (2005) Aonyx capensis congica (On-line) (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 06.02.2020 г.
  • Wright L., de Silva P., Chan B., Reza Lubis I. (2015) Aonyx cinereus (анг.). The IUCN. Праверана 06.02.2020 г.
  • Jacques H., Reed-Smith J., Somers M.J. (2015) Aonyx capensis (анг.). The IUCN. Праверана 06.02.2020 г.
  • Jacques H., Reed-Smith J., Davenport C., Somers, M.J. (2015) Aonyx congicus (анг.). The IUCN. Праверана 06.02.2020 г.
  • Nowak R. M. Walker's mammals of the world. — JHU Press, 1999. — С. 743.  (анг.)