Перайсьці да зьместу

Анэтэ Відман-Маўц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Анэтэ Відман»)
Анэтэ Відман-Маўц
Дата нараджэньня 13 чэрвеня 1966(1966-06-13)[1][2] (58 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак палітык
Сябра ў Парламенцкая група Бундэстага па пытаннях Еўрапейскага саюза[d]
Сайт widmann-mauz.de

Анэтэ Відман-Маўц (па-нямецку: Annette Widmann-Mauz) у дзявоцтве Анэтэ Відман (па-нямецку: Annette Widmann; нар. 13 чэрвеня 1966, Тубінген, Бадэн-Вюртэмбэрг, Заходняя Нямеччына[3]) – нямецкая палітыкіня партыі Хрысьціянска-дэмакратычны саюз, дэпутат Бундэстагу, парлямэнцкі статс-сакратар Фэдэральнага міністэрства аховы здароўя(pl) ў 2009–2018 гадох, дзяржміністар у Ведамстве фэдэральнага канцлера Нямеччыны(be) з 2018 году.

Скончыла сярэднюю школу ў Балінгене(uk), потым вывучала паліталёгію й права ў Тубінгенскім унівэрсытэце. У 1993–1998 гадох працавала ў ім над праектам, арганізаваным Эўрапейскаю камісіяю(be)[3].

У 1984 годзе ўступіла ў Хрысьціянска-дэмакратычны саюз Нямеччыны. Адначасова з гэтым стала актывісткаю яго моладзевай арганізацыі «Junge Union(cs)», у 1986–1989 гадох была ейнаю віцэ-прэзыдэнткаю ў Бадэн-Вюртэмбэргу. У 1995 годзе стала рэгіянальнай старшынёю саюза жанчынаў «Frauen-Union(de)» у Бадэн-Вюртэмбэргу. У 1999 годзе стала намесьнікам старшыні фэдэральнага камітэту ХДС паводле жаночай палітыкі. У 1999–2009 гадох працавала ў Радзе раёну Цолернальб(uk)[3].

У 1998 годзе ўпершыню атрымала мандат дэпутату Бундэстагу. Пасьпяхова балятавалася на новыя тэрміны на выбарах 2002(be), 2005(be), 2009(be), 2013, 2017[3] й 2021 гадох[4]. У 2000 годзе ўвайшла ў праўленьне фракцыі ХДС/ХСС, а ў 2012 годзе – у фэдэральную раду ХДС. У 2015 годзе ўзначаліла «Frauen-Union(de)» на фэдэральным узроўні[3]. У 2009 годзе стала парлямэнцкім статс-сакратаром Фэдэральнага міністэрства аховы здароўя(pl) ў кабінэце Ангелы Мэркель[5]. У 2018 годзе перайшла на пасаду дзяржаўнага міністра, адказнага за міграцыю, бежанцаў і інтэграцыю(de), у канцылярыі фэдэральнага канцлера[6].

22 сьнежня 2020 году ўзяла шэфства над Янаю Арабейка, беларускаю студэнткаю й палітычнаю зьняволенаю[7][8].

  1. ^ Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages
  2. ^ Annette Widmann-Mauz // Munzinger Personen (ням.)
  3. ^ а б в г д Annette Widmann-Mauz (ням.). БундэстагПраверана 2018-02-21 г.
  4. ^ Bundestagswahl 2021: Gewählte in Landeslisten und Wahlkreisen (ням.). Bundeswahlleiter(de)Праверана 2021-09-27 г.
  5. ^ Widmann-Mauz wird Parlamentarische Staatssekretärin (ням.). Ärzte Zeitung(de) (2009-10-27). Праверана 2018-02-08 г.
  6. ^ Annette Widmann-Mauz (CDU) (ням.). Integrationsbeauftragter(de)Праверана 2018-03-15 г.
  7. ^ Members of German Bundestag take over godparenthood for Yana Arabeika, Artur Khalimonchyk and Siarhei Kapanets (анг.). Libereco – Partnership for Human Rights (2020-12-21). Праверана 2021-10-20 г. Архіўная копія ад 2021-07-21 г.
  8. ^ STAND WITH BELARUS: PRIGIONIERI POLITICI DELLA SETTIMANA (італ.). Italian Federation for Human Rights (2021-07-08). Праверана 2021-10-20 г. Архіўная копія ад 2021-10-20 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • widmann-mauz.de — афіцыйны сайт Анэтэ Відман-Маўц