Антыстрафа
Выгляд
Антыстрафа́ (па-старажытнагрэцку: ἀντιστροφή — паварот назад) — другая страфа ў харавой песьні антычнай трагедыі. Звычайна дзеяньне антычнай трагедыі суправаджаў хор. У часе рытмічнага руху хору па сцэне зьлева направа, з захаду на ўсход, выконвалася (сьпявалася) антыстрафа (страфа суправаджала рух хору ў супрацьлеглы бок). Такую будову харавых песьняў можна сустрэць у трагедыі «Цар Эдып» Сафокла, «Прамэтэй прыкуты» Эсхіла і інш.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4