Перайсьці да зьместу

Андрэй Піліпавец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Піліпавец
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 лютага 1999(1999-02-17)[1] (25 гадоў)
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018 Баранавічы 9 (1)
2018—2019 Тарпэда Менск 5 (0)
2019—2020 Рух Берасьце 0 (0)
Зборныя
2017 Беларусь (да 19)[d] 2 (0)
2019 Беларусь (да 21) 1 (0)

Андрэй Піліпавец (нарадзіўся 17 лютага 1999 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.

Выхаванец маладэчанскай ДЮСШ-4. З 2015 году выступаў за дубль салігорскага «Шахцёра». У кастрычніку 2016 году і верасьні 2017 году гуляў за «Шахцёр» у Юніёрскай лізе УЭФА. У лютым 2018 году далучыўся да «Баранавічаў», дзе трэнэрам быў Іван Крутаў, які раней працаваў зь юнакамі ў Салігорску. Быў адным з асноўных гульцоў каманды. У ліпені 2018 году пакінуў баранавіцкі клюб.

У жніўні 2018 году прыяднаўся да менскага «Тарпэда»[2]. У сэзоне 2018 году выступаў за дубль, а да сэзону 2019 году рыхтаваўся з асноўнай камандай. У красавіку 2019 году гуляў за дубль, а 4 траўня 2019 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, правёўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (0:1). У ліпені 2019 году перайшоў у берасьцейскі «Рух»[3]. У камандзе часам зьяўляўся на лаўцы запасных, аднак на поле гэтак і не выйшаў. У 2020 годзе пачаў выступаць за дубль, а пазьней пакінуў каманду.

У верасьні і кастрычніку 2015 году выступаў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2017 году выступаў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 8 чэрвеня 2019 году правёў сваю адзіную сустрэчу за зборную Беларусі (да 21 году), калі выйшаў на замену ў другім тайме адборачнага матчу чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Гібральтару (10:0).

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Баранавічы 2018 Першая ліга 9 1

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]