Андрэй Пракапук
Андрэй Андрэевіч Пракапук | |
Род дзейнасьці | фінансавая міліцыя |
---|---|
Дата нараджэньня | 1973 |
Месца нараджэньня | СССР, БССР, Берасьцейская вобласьць, Кобрынь |
Грамадзянства | Беларусь |
Адукацыя | вышэйшая |
Пасада | намесьнік дырэктара ДФР КДК РБ |
Час | 7 ліпеня 2015 г. |
Сайт | Старонка ў сеціве |
Андрэй Андрэевіч Пракапук[1] — намесьнік дырэктара Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. Займае пасаду з 7 ліпеня 2015 году.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Андрэй Пракапук нарадзіўся ў 1973 годзе ў горадзе Кобрынь Берасьцейскае вобласьці.
У 1995 годзе скончыў Берасьцейскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут па спэцыяльнасьці «фізычная культура», у 2002 годзе скончыў Берасьцейскі філіял установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны унівэрсытэт» па спэцыяльнасьці «эканамічная кібэрнэтыка», а ў 2007 годзе — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «дзяржаўнае кіраваньне і ідэалёгія».
З кастрычніка 1995 году па жнівень 2002 году займаў пасады ад малодшага опэрупаўнаважанага да начальніка аддзяленьня па барацьбе з эканамічнаю злачыннасьцю крымінальнае міліцыі аддзела ўнутраных спраў Кобрынскага гаррайвыканкамаў Берасьцейскае вобласьці.
Са жніўня 2002 году па люты 2005 году Андрэй Пракапук служыў начальнікам Кобрынскага міжраённага аддзела ўпраўленьня Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Берасьцейскае вобласьці.
З лютага 2005 году па ліпень 2015 году займаў пасады начальніка апэратыўнага аддзела, намесьніка начальніка ўпраўленьня, начальніка ўпраўленьня Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Берасьцейскае вобласьці.
7 ліпеня 2015 году прызначаны намесьнікам дырэктара Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступені.
Міжнародныя санкцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]2 сьнежня 2021 году Пракапук быў даданы ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[2]. 20 сьнежня Пракапука ў свой санкцыйны сьпіс уключыла Швайцарыя[3]. 22 сьнежня да адпаведнага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Сэрбія, Чарнагорыя.
Званьне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Палкоўнік фінансавай міліцыі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ураднікі ДФР КДК РБ.. КДК РБ. Праверана 1 траўня 2022 г.
- ^ Опубликован полный список пятого пакета санкций ЕС (рас.) Reform.by(be)
- ^ Швейцария расширила санкции против беларусского режима (рас.) Reform.by(be)
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Выпускнікі Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
- Выканаўчая ўлада Беларусі
- Дэпартамэнт фінансавых расьсьледваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя мэдалём За бездакорную службу 1 ступені
- Узнагароджаныя мэдалём За бездакорную службу 2 ступені
- Узнагароджаныя мэдалём За бездакорную службу 3 ступені
- Беларускія асобы ў Чорным сьпісе ЭЗ