Андрэй Парубій
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Андрэй Парубій лац. Andrej Parubij | ||||
па-ўкраінску: Андрій Володимирович Парубій | ||||
Старшыня Вярхоўнай рады Ўкраіны | ||||
13-ы старшыня Вярхоўнай рады Ўкраіны | ||||
---|---|---|---|---|
14 красавіка 2016 — цяперашні час | ||||
Прэзыдэнт: | Пятро Парашэнка | |||
Прэм’ер-міністар: | Уладзімер Гройсман | |||
Папярэднік: | Уладзімер Гройсман | |||
12-ы першы намесьнік старшыні Вярхоўнае Рады Ўкраіны | ||||
4 сьнежня 2014 — 14 красавіка 2016 | ||||
Прэзыдэнт: | Пятро Парашэнка | |||
Прэм’ер-міністар: | Арсень Яцанюк | |||
10–ы Пісар Рады народнай бясьпекі й абароны Ўкраіны | ||||
27 лютага 2014 — 10 жніўня 2014 | ||||
Прэзыдэнт: |
Аляксандар Турчынаў (в. а.) Пятро Парашэнка | |||
Прэм’ер-міністар: | Арсень Яцанюк | |||
Папярэднік: | Андрэй Пятровіч Клюеў | |||
Наступнік: | Аляксандар Валянтынавіч Турчынаў | |||
Асабістыя зьвесткі | ||||
Нарадзіўся: |
31 студзеня 1971 (53 гады) Чырванаград, Львоўская вобласьць, Украінская ССР, СССР | |||
Партыя: |
Сацыял-нацыянальная партыя Украіны (1991—2004) Наша Украіна (2004–2012) Фронт Зьменаў (2012) Усеўкраінскае аб’яднаньне «Бацькаўшчына» (2012–2014) Народны фронт (2014) | |||
Дзеці: | Яраны | |||
Бацька: | Уладзімер Парубій | |||
Адукацыя: | вышэйшая | |||
Узнагароды: |
| |||
Андрэ́й Уладзі́меравіч Парубій (па-ўкраінску: Андрій Володимирович Парубій) — украінскі палітык, старшыня моладзевай арганізацыі «Спадчына», дэпутат Львоўскай абласной рады ад 1990 па 2007 году. Адзін з заснавальнікаў Усеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода». У 2007 годзе ён быў абраны дэпутатам Вярхоўнай Рады Ўкраіны па сьпісе Нашай Украіны — Народнай Самаабароны. Актыўны ўдзельнік Аранжавай рэвалюцыі, камэндант «Украінскага дому» ў Кіеве. Афіцыйны прадстаўнік Віктара Юшчанкі ў Цэнтральнай Выбарчай Камісіі Ўкраіны на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны 2010 году[1][2].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 31 студзеня 1971 году ў горадзе Чырванаград Львоўскай вобласці.
Навука
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1994 скончыў гістарычны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Івана Франка, атрымаўшы дыплём спэцыяліста па спэцыяльнасьці «гісторык, выкладчык гісторыі».
У 2001 скончыў асьпірантуру «Дзяржаўнага ўнівэрсытэту „Львоўская палітэхніка“» па спэцыяльнасьці «паліталёгія і сацыялёгія».
Дарослае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1987 — лябарант Карпацкай архітэктурна-археалягічнай экспэдыцыі Інстытуту грамадзкіх навук АН УССР.
У 1987—1988 — лябарант Верхнеднястроўскае славяна-расейскае археалягічнае экспэдыцыі Інстытуту грамадзкіх навук АН УССР.
У 1988—1989 — лябарант Карпацкай архітэктурна-археалягічнай экспэдыцыі Інстытуту грамадзкіх навук АН УССР.
У 1991 — старшы лябарант Карпацкай архітэктурна-археалягічнай экспэдыцыі Інстытуту грамадзкіх навук АН УССР.
У 1988 узначаліў нацыяналістычную маладзёжную арганізацыю — Грамада «Спадчына». Удзельнічаў у нацыянальна-вызваленчым руху, арганізоўваў першыя ва Ўкраіне пікеты. У 1989 ён быў арыштаваны за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу.
З 1990 — пасол Львоўскай абласной рады, пісар пастаяннай пасольскай камісіі па пытаньнях моладзі і спорту.
У 1991 разам з Алегам Цягнібокам быў адным з заснавальнікаў Сацыял-нацыянальнай партыі Ўкраіны (СНПУ), пераназванай у 2004 ва Ўсеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода».
У 1994—1998 — пасол Львоўскае мескае рады, старшыня пасольскай суполкі.
З 1996 — кіраўнік Таварыства садзейнічаньня Польнай і Плаўнай часткам войска Ўкраіны «Патрыёт Украіны».
З 1999 — рэдактар навукова-палітычнага часопіса «Арыентыры».
У канцы 1999 узначаліў моладзевае крыло Сацыял-нацыянальнай партыі Ўкраіны (СНПУ) «Патрыёт Украіны».
З 2002 — пасол, намесьнік старшыні Львоўскае абласное рады.
Актыўны ўдзельнік прыходу да ўлады В. Юшчанкі. Падчас падзеяў лістапада-сьнежня 2004 году быў камэндантам Украінскага дома ў Кіеве. Узнагароджаны памятным знакам «выбітных удзельнікаў аранжавай рэвалюцыі». Раднік палітычнай рады партыі «Наша Украіна».
З 2005 г. — старшыня партыі Народны саюз «Украінцы», рэарганізаванай у Грамадзкае аб’яднаньне «Ўкраінскі дом».
З красавіка 2006 па сьнежань 2007 — пасол Львоўскае абласное рады ад блёка «Наша Украіна».
У лютым 2010 году Парубій зьвярнуўся ў Эўрапейскі парлямант перагледзець сваю нэгатыўную рэакцыю на рашэньне колішняга прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі аб прысваеньні Сьцяпану Бандэру, правадыру Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, званьне Героя Ўкраіны[3].
З 2007 па 2012 — народны пасол Украіны VI скліканьня ад блёка «Наша Украіна — Народная самаабарона». Старшыня падкамітэту па пытаньнях кантролю за ажыцьцяўленьнем замежных адносінаў Камітэта Вярхоўнай Рады па замежных справах. Сябра пасольскай суполкі Вячаслава Кірыленка «За Украіну!».
3 лютага 2012 напісаў заяву аб выхадзе з партыі «Наша Украіна». 6 чэрвеня ўступіў у партыю «Фронт пераменаў».
З 2012 па 2014 — народны пасол Украіны VII скліканьня ад Усеўкраінскага Аб’яднаньня «Бацькаўшчына». Старшыня падкамітэту па пытаньнях заканадаўчага забесьпячэньня інтэграцыі Ўкраіны ў міжнароднае навуковае і адукацыйную прастору Камітэта Вярхоўнай Рады па пытаньнях навукі і адукацыі.
Зь лістапада 2013 па люты 2014 каардынаваў штодзённае функцыянаваньне эўрамайдана быў фактычна камэндантам і кіраўніком яго намётавага мястэчка і кіраўніком атрадаў самаабароны Майдана.
Пасьля падпісаньня Прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам і лідэрамі апазыцыі 21 лютага 2014 Пагадненьня аб урэгуляваньні палітычнага крызісу ва Ўкраіне, у ноч з 21 лютага на 22 лютага атрадамі самаабароны, пад кіраўніцтвам Парубія, быў узяты пад кантроль ўрадавы квартал у Кіеве — будынка Вярхоўнай Рады, адміністрацыі прэзыдэнта, Кабінэта міністраў і МУС [4][5].
Колішні кіраўнік СБУ генэрал-маёр Аляксандар Якіменка ў інтэрвію расейскаму тэлебачаньню 12 сакавіка 2014 заявіў, што снайперы, якія забівалі маніфэстантаў і вартавых парадку падчас падзей у Кіеве ў лютым 2014, якія знаходзіліся ў будынку філярмоніі, які знаходзіўся пад кантролем Парубія [6].
Парубі добраахвотна склаў пасольскія паўнамоцтвы 17 сакавіка 2014 у сувязі прызначэньнем на пасаду пісара РНБА.
Пісар РНБА
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]27 лютага 2014, пасьля перамогі эўрамайдану і адхіленьня Віктара Януковіча ад улады, указам выканаўцы абавязкаў Прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандра Турчынава Андрэй Парубій прызначаны Пісарам РНБА[7]. На час яго знаходжаньня на пасадзе прыйшліся страта Крыма і ванй з Расеяй на ўсходзе Ўкраіны. Як пісар рады народнай бясьпекі і абароны, Парубій курыраваў антытэрарыстычную апэрацыю супраць сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны [8].
19 сакавіка Парубій даручыў МУС ўзмацніць ахову ядзерных аб’ектаў[9], 24 сакавіка — «правесьці праверку на прадмет таго, наколькі дзейнасьць расейскіх тэлеканалаў адпавядае украінскаму заканадаўству, ёсьць там факты распальваньня міжнацыянальнай варожасьці, заклікі да вайны, сэпаратызму і г. д.»[10].
7 жніўня 2014 абвясьціў, што падаў адстаўку з пасады, дадаўшы, што «ў час вайны камэнтаваць адстаўку лічу непрымальным»[11]. У той жа дзень заяву аб адстаўцы падпісаў Прэзыдэнт Пятро Парашэнка. 18 жніўня выведзены са складу РНБА[12]. Пазьней Парубій патлумачыў сваю адстаўку існаваньнем рознагалосьсяў з кіраўніком дзяржавы. У прыватнасьці, як сьцьвярджае Ўладзімер Сімакоў, ён крытыкаваў мірны плян Пятра Парашэнкі, лічачы яго беспэрспэктыўным.
Служба пасьля адстаўкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]26 жніўня 2014 пакінуў палітраду партыі «Бацькаўшчына».
10 верасьня 2014 на зьезьдзе партыі «Народны фронт» разам з камандзірамі добраахвотніцкай батальёнаў быў уключаны ў Ваеннаю раду — спэцыяльнага органа, які будзе распрацоўваць прапановы па абараназдольнасьці Ўкраіны.
На пазачарговых выбарах у Вярхоўную Раду 2014 абраны народным паслом Украіны па партыйным сьпісе (№ 4 у сьпісе) ад Народнага фронту[13].
4 сьнежня 2014 галасамі 313 народных паслоў абраны Першым намесьнікам Старшыні Вярхоўнай Рады Ўкраіны. Як і старшыня Вярхоўнай Рады, В. Гройсман, А. Парубій падтрымаў Пастанову аб адмысловым парадку самакіраваньня на Данбасе, а таксама і праект зьмяненьняў у Канстытуцыю адносна «дэцэнтралізацыі ўлады», які прадугледжвае гэты асаблівы парадак [14][15].
14 красавіка 2016 А. Парубій быў абраны Старшынём Вярхоўнай Рады Ўкраіны. Ён зьмяніў на гэтай пасадзе Ўладзімера Гройсмана, які ўзначаліў Кабінэт Міністраў Украіны.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ордэн князя Яраслава Мудрага V ст. (23 чэрвеня 2009) — за важкі асабісты ўклад у разьвіцьцё канстытуцыйных асноў ўкраінскай дзяржаўнасьці, шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафэсіяналізм у абароне канстытуцыйных правоў і свабод чалавека і грамадзяніна[16]
- Ордэн «За заслугі» III ст. (6 сьнежня 2006) — за важкі асабісты ўклад у разьвіцьцё мясцовага самакіраваньня, шматгадовую добрасумленную працу і высокі прафэсіяналізм[17]
- Ганаровая грамата Прэзыдэнта Ўкраіны
Уласныя працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Провідна верства. Стаття Андрія Парубія про сучасну «українську еліту»
- Війна Росії проти України і світу // 6 серпня 2014, 10:43
програмна стаття про російську агресію проти України[18] (війна керованого хаосу, або гібридна, передбачає три стадії) та засоби протидії
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жанаты, мае дачку Ірыну.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Андрій ПАРУБІЙ — уповноважений кандидата у Президенти В. ЮЩЕНКА у ЦВК(недаступная спасылка) (укр.)
- ^ ЦВК зареєструвала Віктора Ющенка кандидатом у президенти України(недаступная спасылка) (укр.) // Укрінфарм
- ^ Пасол Парубі просіць Эўрапарлямант зьмяніць свае рашэньне пра Бандэру
- ^ Самаабарона Майдану ўзяла пад кантроль урадовы квартал — А.Парубі
- ^ Парубі: Майдан сягоньня поўнасьцю кантралюе Кіеў
- ^ Снайпэры на Майдане Незалежнасьці стралялі з будынкуі філярмоніі, — колішні кіраўнік СБУ Якіменка
- ^ Указ Президента України № 165/2014 Пра прызначэньне А.Парубія Пісарам РНБА Украіны
- ^ Parubiy says anti-terrorist operation will continue as separatists in Luhansk, Donetsk reject Putin’s call to postpone referendum
- ^ Парубій даручыў МУС узмацніць ахову ядзерных аб’ектаў
- ^ Парубій даручыў СБУ разабрацца з расейскімі каналамі(недаступная спасылка)
- ^ Парубі пацьвердзіў, што пайшоў у адстаўку
- ^ Пасада пісара РНБО пуставала вельмі доўга, да 15 сьнежня 2014 року, амаль паўгода
- ^ Позачергові вибори народних депутатів україни 26 жовтня 2014 року. Протокол Центральної виборчої комісії про результати виборів народних депутатів україни у загальнодержавному багатомандатному виборчому окрузі. «10» листопада 2014 року
- ^ Поіменне голосування про проект Постанови про визначення окремих районів, міст, селищ і сіл Донецької та Луганської областей, в яких запроваджується особливий порядок місцевого самоврядування (№ 2374) — за основу та в цілому
- ^ Поіменне голосування про проект Постанови про попереднє схвалення законопроекту про внесення змін до Конституції України щодо децентралізації влади (№ 2217а/П1) — в цілому
- ^ Указ Президента України № 475/2009 від 23 червня 2009 року «Про відзначення державними нагородами України з нагоди Дня Конституції України»
- ^ Указ Президента України № 1040/2006 від 6 грудня 2006 року «Про відзначення державними нагородами України»
- ^ Война России против Украины и мира // Данкор онлайн. Суми
- Нарадзіліся 31 студзеня
- Нарадзіліся ў 1971 годзе
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» III ступені
- Сакратары Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны
- Нарадзіліся ў Львоўскай вобласьці
- Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны 6-га скліканьня
- Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны 7-га скліканьня
- Украінскія палітыкі
- Удзельнікі Аранжавай рэвалюцыі