Крысьціна Дробыш
Выгляд
Крысьціна Дробыш | |
Дата нараджэньня | 22 верасьня 1990 (34 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | акторка |
Месца працы | |
Гады дзейнасьці | 2013—дагэтуль |
IMDb | ID nm9951288 |
Крысьці́на Дро́быш, у дзявоцтве Каза́к (нар. 22 верасьня 1990, Менск) — беларуская акторка тэатру і кіно. Адна з заснавальніц праекту «Кніжны воз»[1]. Займаецца стварэньнем аўдыякніг на беларускай мове.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 2013 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спэцыяльнасьці «Акторскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно» (курс народнага артыста Беларусі М. М. Кірычэнкі). З 2013 году працавала ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.
У жніўні 2020 году разам зь іншымі супрацоўнікамі Купалаўскага тэатру звольнілася, пратэстуючы супраць гвалту і ў знак салідарнасьці з Паўлам Латушкам.
Ролі ў тэатры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзяўчына («Паўлінка» Я.Купала);
- Фрэйліна («Чорная панна Нясьвіжу» А.Дудараў);
- Дзяўчына («Ноч на Каляды» М.Гогаль);
- Хадоська («Людзі на балоце» І. Мележа);
- Зося («Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча);
- Пакаёўка («Чайка» А.Чэхаў);
- Сафія («Шабаны» А. Бахарэвіча);
- Аля («Дзьве душы» М. Гарэцкага);
- Тацьцяна («Каханьне як мілітарызм» П. Гладзіліна);
- Каралева ў маладосьці («Юбілей ювэліра» Н. МакОліф);
- Даша («Зямля Эльзы» Я. Пуліновіч);
- Шырлі Ўэйд («Вешальнікі» М. МакДонаха);
- Агапка («Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях» паводле Я. Баршчэўскага);
- Кардэлія, дачка караля Ліра («Кароль Лір» У.Шэксьпір);
- Крысьціна («Першы»);
- Іда, юнацтва («En souvenir de Шагал»).
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Была замужам за акторам Андрэем Дробышам. Мае сына[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Крысьціна Дробыш на сайце Купалаўскага тэатру
- Крысьціна Дробыш на Кино-театре
- «Зараз у Купалаўскі прыходзяць людзі, якія топчуць яго нагамі» — вялікая гутарка з актрысай Крысцінай Дробыш