Андрэй Горбач
Андрэй Горбач | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 20 траўня 1985[1] (39 гадоў) | |
Рост | 186 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2001—2002 | Нёман-Мастадрэў | 37 (3) |
2003—2005 | БАТЭ | 3 (0) |
2005—2011 | Нёман Горадня | 116 (9) |
2012—2013 | Дняпро Магілёў | 50 (2) |
2014 | Слуцак | 19 (1) |
2015—2019 | Нёман Горадня | 76 (2) |
2021 | ЖКГ-Горадня[d] | 8 (5) |
Андрэй Горбач (нар. 20 траўня 1985 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаў кар’еру ў мастоўскім «Нёмане», дзе выступаў на пазыцыі нападніка. Потым гуляў за дубль БАТЭ. З 2005 году выступаў за гарадзенскі «Нёман», дзе паступова стаў гульцом асноўнага складу. Тады ж перакваліфікаваўся ў абаронцу. У пачатку 2012 году перайшоў у магілёўскі «Дняпро». Дапамог клюбу здабыць перамог ў Першай лізе, а ў сэзоне 2013 году выступаў у асноўным складзе ў Найвышэйшай лізе.
У студзені 2014 году падпісаў кантракт з «Слуцкам»[2].[3]. У слуцкім клюбе пераважна выходзіў на замену. У чэрвені і ў кастрычніку—лістападзе 2014 году зьяўляўся ў стартавым складзе на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. У сьнежні 2014 году кантракт з «Слуцкам» быў скасаваны[4]. У лютым 2015 году пасьля прагляду зноў стаў гульцом гарадзенскага «Нёмана»[5]. У складзе рачнікоў зноў стаў часам выкарыстоўвацца ў якасьці нападніка. У студзені 2016 году падоўжыў кантракт з гарадзенцамі[6], а ў лютым 2017 году падпісаў новае пагадненьне на адзін год[7]. У сэзоне 2017 году пачаў радзей зьяўляцца ў складзе, звычайна выходзіў на замену ў канцы матчу, толькі ў канцы сэзону пачынаў сэзон у першай адзінаццатцы. У лістападзе 2017 году падоўжыў кантракт зь «Нёманам» на наступны сэзон[8].
Сэзон 2018 году пачынаў на лаўцы запасных, пазьней пачаў гуляць за дубль. У канцы сэзону гуляў ужо ў асноўнай камандзе. У сьнежні 2018 году падоўжыў пагадненьне з гарадзенцамі на 2019 год[9]. У першай палове новага сэзону трывала гуляў у асноўным складзе, але пазьней страціў месца на полі. У лютым 2020 году стала вядома, што абаронца завяршыў кар’еру і будзе працаваць у структуры «Нёмана»[10].
У 2021 годзе ў якасьці аматара выступаў у Другой лізе за гарадзенскі ЖКГ.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2004
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Нёман Горадня | 2015 | Найвышэйшая ліга | 22 | 1 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 22 | 1 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 14 | 0 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 7 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Andrey Gorbach // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Лесько переходит в «Слуцк», Горбач, Григоров и Лошанков продлили контракты с клубом (рас.)
- ^ Андрей Горбач и Александр Былина стали игроками «Слуцка»
- ^ "Слуцк" расстался с Александром Былиной и Андреем Горбачем
- ^ Андрей Горбач стал игроком «Немана» (рас.)
- ^ Андрей Горбач продолжит выступления за "Неман"
- ^ Андрей Горбач продлил контракт с "Неманом"
- ^ Якимов, Жуковский, Рудик и еще трое футболистов продлили контракты с "Неманом"
- ^ Андрей Горбач проведет 12-й сезон в составе "Немана"
- ^ Горбач завершил карьеру и будет работать в структуре «Немана»
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на сайце «Нёману» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)