Андрэй Бахно
| Андрэй Бахно | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 19 лістапада 1973[1][2][3][…] (52 гады) | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1994—1997 | Шахцёр Салігорск | 29 (1) |
| 1999—2000 | Мікашэвічы | 44 (15) |
| 2000 | Жальгірыс Вільня | 4 (0) |
| 2000—2001 | Гэтман Замасьць[d] | 3 (1) |
| 2003—2012 | Мікашэвічы | 252 (7) |
| 2021 | Мікашэвічы | 6 (0) |
Андрэй Бахно (нар. 25 лістапада 1973 году) — беларускі футбаліст, абаронца. Таксама футбольны функцыянэр.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец мікашэвіцкага футболу. Цягам большай часткі кар’еры гуляў за мікашэвіцкі «Граніт», пераважна ў Першай лізе. У сэзонах 2008 і 2009 гадоў разам з сваёй камандай гуляў у Найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. У пачатку 2000 году бараніў колеры летувіскага «Жальгірысу». Улетку таго ж году прыяднаўся да польскага клюбу «Гэтман, дзе правёў каля году. З 2003 году бараніў толькі колеры «Граніту». Завяршыў кар’еру пасьля сэзону 2012 году, але ў 2015 годзе быў уключаны ў заяўку на сэзон мікашэвіцкага «Граніту»[4]. Яшчэ ў быцьцё футбалістам стаў дырэктарам «Граніту», якім кіраваў вельмі доўгі час. Часам, знаходзячыся на пасадзе дырэктара зь ім працаваў ягоны старэйшы брат Валеры, які быў галоўным трэнэрам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Andrey Bokhno // Soccerway (мн.)
- ↑ Бохно Андрей Петрович, Бахно Андрэй Пятровіч // FootballFacts.ru (рас.)
- ↑ Andrey Bokhno // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Анонс 25-го чемпионата. Разуй глаза! (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)