Андрусава
Выгляд
Андрусава | |
рас. Андрусово | |
Краіна: | Расея |
Суб’ект фэдэрацыі: | Смаленская вобласьць |
Муніцыпальны раён: | Манастыршчанскі |
Насельніцтва: | 19 чал. (2007) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +7 48148 |
Паштовы індэкс: | 216156 |
Нумарны знак: | 67 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°17′47″ пн. ш. 31°30′44″ у. д. / 54.29639° пн. ш. 31.51222° у. д.Каардынаты: 54°17′47″ пн. ш. 31°30′44″ у. д. / 54.29639° пн. ш. 31.51222° у. д. |
Андрусава |
Андрусава (па-расейску: Андрусово) — вёска ў Смаленскай вобласьці Расеі.
Разьмешчаная на правым беразе ракі Горадня каля мяжы зь Беларусьсю ў заходняй частцы Смаленскай вобласьці. Знаходзіцца за 20 км на захад ад мястэчка Манастыршчына. Найбліжэйшы гарад — Горкі. Насельніцтва — 19 жыхароў (2007 год).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]30 студзеня 1667 году ў вёсцы Андрусава было заключанае Андрусаўскае замірэньне паміж Рэччу Паспалітай і Масковіяй, якое скончыла вайну Масковіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў.