Перайсьці да зьместу

Англасаксонская кроніка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пачатковая старонка Пітэрбораўскай кронікі

Англасаксо́нская кро́ніка (па-ангельску: Anglo-Saxon Chronicle) — старажытны летапіс Ангельшчыны, які ахоплівае пэрыяд з раньніх часоў саксонскіх пасяленцаў у 495 годзе й да 1154 году. Ейнае складаньне пачалося напрыканцы IX стагодзьдзя пры каралі Альфрэдзе Вялікам на аснове твору Бэды Вялебнага «Гісторыя», а таксама захаваўшыхся ўрыўкаў мэрсійскіх і ўэсэкскіх кронік і вусных паданьняў. Захавалася дзевяць рукапісаў кронік на англа-саксонскай мове й часткова на лацінскай.

На цяперашні час сем зь дзевяці манускрыптаў кронікі знаходзяцца ў Брытанскай бібліятэцы, адна ў Бадлейскай бібліятэцы ў Оксфардзе й яшчэ адна ў Паркерскай бібліятэцы ў Кембрыджы.

Раньняя частка кронікі, якая ахоплівае пэрыяд да 731 году, абапіраецца на сачыненьні Бэды, але зьмяшчае шмат дапаўненьняў, што тычацца гісторыі Паўднёвай Ангельшчыны (асабліва Ўэсэксу). Да падзеяў 891 году ўсе кронікі сыходзяцца паміж сабой, што дае падставу лічыць, што яны маюць адзіную крыніцу й складзены ў Ўэсэксе ў пэрыяд панаваньня Альфрэда[1]. Пасьля 891 году розныя варыянты кронік пачынаюць разыходзіцца паміж сабой у апісаньні падзеяў, і чым больш пазьнейшы пэрыяд яны асьвятляюць, тым большымі становяцца гэтыя разыходы.

  • Ўінчэстэрская (Паркерская) кроніка
  • Эбінгданская кроніка I
  • Эбінгданская кроніка II
  • Ўорчэтэрская кроніка
  • Пітэрбораўская кроніка
  • Дзьвюхмоўная Кэнтэрбэрыйская кроніка
  • Котанаў фрагмэнт (копія Ўінчэстэрскай кронікі)
  • Котанаў фрагмэнт
  • Кроніка Вялікдзёнага стала
  • Жанэт Бэталі (1986). The Anglo-Saxon Chronicle: A Collaborative Edition. выданьне трэцяе. Кембрыдж: D.S. Brewer. ISBN 0-85991-103-9.
  • Джэймз Кэмпбэл, Эрык Джон й Патрык Ўормэлд (1991). The Anglo-Saxons. Нью-Ёрк: Penguin Books. ISBN 0-14-014395-5.
  • Эйлерт Экўол (1947). The Concise Oxford Dictionary of English Place-Names. Оксфард: Clarendon Press. OCLC 3821873.
  • Пітэр Гантэр Блэйр (1960). An Introduction to Anglo-Saxon England (3rd ed. ed.). Кембрыдж: Cambridge University Press. (выданьне 2003 году: ISBN 0-521-83085-0)
  • Пітэр Гантэр Блэйр (1966). Roman Britain and Early England: 55 B.C. - A.D. 871. Нью-Ёрк: W.W. Norton & Company. ISBN 0-393-00361-2.
  • Сымон Кэйнз, Майкл Лэйпідж (2004). Alfred the Great: Asser's Life of King Alfred and other contemporary sources. Нью-Ёрк: Penguin Classics. ISBN 0-14-044409-2.
  • Майкл Лэйпідж (1999). The Blackwell Encyclopedia of Anglo-Saxon England. Оксфард: Blackwell Publishing. ISBN 0-631-22492-0.
  • Ані Сэйвэдж (1997). The Anglo-Saxon Chronicles. Гадалмінг: CLB. ISBN 1-85833-478-0.
  • Майкл Сўонтан (1996). The Anglo-Saxon Chronicle. Нью-Ёрк: Routledge. ISBN 0-415-92129-5.
  1. ^ Alfred the Great: War, Kingship and Culture in Anglo-Saxon England. Рычард Піліп Абэлз. ст. 15. ISBN 0-582-04047-7. Глядзі таксама Keynes & Lapidge, Alfred the Great, ст. 41.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]