Ана Караліна да Сылва
| Ана Караліна да Сылва | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзілася | 8 красавіка 1991 (34 гады) | |
| Рост | 183 см | |
| Вага | 73 кг | |
| Пазыцыя | цэнтральная блякавальніца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | ЛОВБ-Нэбраска[d] | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | |
| 2010—2011 | Піньейрус Сан-Паўлу[d] | |
| 2011—2012 | Рыю-дэ-Жанэйру[d] | |
| 2012—2013 | Піньейрус Сан-Паўлу[d] | |
| 2013—2017 | Рыю-дэ-Жанэйру[d] | |
| 2017—2018 | Нілюфэр-Бэлэдыеспор[d] | |
| 2018—2023 | Прая[d] | |
| 2023—2025 | Савіна Дэль Бэнэ | |
| 2025— | ЛОВБ-Нэбраска[d] | |
| Зборныя | ||
| 2014— | Бразылія | |
А́на Каралі́на да Сы́лва (па-партугальску: Ana Carolina da Silva; 8 красавіка 1991 году) — бразыльская валейбалістка, якая выступае на пазыцыі цэнтральнай нападніцы. Гульчыха нацыянальнай зборнай Бразыліі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачынала кар’еру ў клюбу «Макензі» з роднага Бэлу-Арызонці, спачатку ў складзе юнацкай каманды. У сэзоне 2008—2009 гадоў упершыню згуляла ў матчы бразыльскай Супэрлігі, дакрочыўшы з клюбам да чвэрцьфіналу. Пазьней абараняла колеры сан-паўлаўскага клюбу «Піньейрус-Макензі». У 2011 годзе далучылася да клюбу «Юнілэвэр», дзе ня толькі стала чэмпіёнкай чэмпіянату Карыёка, але і дасягнула вялікага фіналу бразыльскай Супэрлігі, дзе каманда ня здолела здабыць тытул чэмпіёнак краіны[1]. Пасьля яшчэ аднаго сэзону ў складзе «Піньейрус» Ана Караліна працягвала абараняць колеры клюбу з Рыю-дэ-Жанэйру. У складзе каманды ў сэзоне 2013—2014 гадоў стала чэмпіёнкай Бразыліі, пры гэтым яна была другой паводле статыстыкі блякавальніцай лігі. У наступным сэзоне валейбаліста паўтарыла посьпех клюбу ды стала найлепшай блякавальніцай розыгрышу. Пасьля гэтага посьпехі з клюбам толькі павялічваліся, то бок бразыльянка яшчэ некалькі разоў станавілася пераможцай чэмпіянату і ўладальніцай Супэркубка краіны. Сэзон 2017—2018 гадоў валейбалістка згуляла ў Турэччыне ў складзе клюбу «Нілюфэр-Бэлэдыеспор», а пасьля вярнула на радзіму, дзе абараняла колеры клюбу «Прая». 29 чэрвеня 2023 году было абвешчана, што спартоўка далучыцца да складу італьянскага клюбу «Савіна Дэль Бэнэ»[2]. У 2025 годзе прыяднался да клюбу «ЛОВБ-Нэбраска» з ЗША.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ «Personalidade do Voleibol-Perfil Carol». VôleiBrasil.
- ^ ««Carol é anunciada pelo Savino Del Bene Scandicci, da Itália». Olimpíada todo dia.