Ана Іванавіч
| Ана Іванавіч | |
| | |
| Краіна | Сэрбія |
|---|---|
| Пражывае ў | Бэрн, Швайцарыя |
| Нарадзілася |
6 лістапада 1987 (38 гадоў) Бялград |
| Рост | 184 |
| Вага | 69 |
| Пачатак кар’еры | 2003 |
| Канец кар’еры | 28 сьнежня 2016 |
| Працоўная рука | правая, бэк-хэнд абодвума |
| Прызавыя грошы | $ 15 197 710 |
| Адзіночны разрад | |
| Матчаў | 472:215 |
| Тытулаў | 15 WTA, 5 ITF |
| Найвышэйшы рэйтынг | 1 (9 чэрвеня 2008) |
| Турніры Вялікага шлему | |
| Аўстралія | фінал (2008) |
| Францыя | пераможца (2008) |
| Ўімбэлдан | паўфінал (2007) |
| ЗША | чвэрцьфінал (2012) |
| Парны разрад | |
| Матчаў | 28:34 |
| Найвышэйшы рэйтынг | 50 (25 верасьня 2006) |
| Турніры Вялікага шлему ў пары | |
| Аўстралія | - |
| Францыя | 1 раўнд (2005, 2007) |
| Ўімбэлдан | 1/8 (2005) |
| ЗША | 1/8 (2006) |
| Ана Іванавіч у Вікісховішчы | |
А́на Іва́навіч (па-сэрбску: Ана Ивановић; нарадзілася 6 лістапада 1987 году ў Бялградзе, тады Югаславія) — сэрбская тэнісістка. Пераможца Адкрытага чэмпіянату Францыі ў адзіночным разрадзе (2008). Пасьля гэтага была першай ракеткай сьвету.
Ана Іванавіч нарадзілася ў сям’і Міраслава і Драганы. Бацька бізнэсмэн, маці — юрыстка. Яны абодва любілі спорт, але тэнісам не займаліся. Дачка пачала займацца тэнісам ва ўзросьце 5 гадоў, пабачыўшы гульню ў тэніс па тэлебачаньні. Папрасіла бацькоў набыць тэнісную ракетку і аддаць у спартовую школу. Нягледзячы на недахоп часу, а часам нават небясьпеку (падчас бамбаваньняў НАТО падчас Косаўскай вайны), Ана старанна трэніравалася. Гэтая рыса захавалася ў ёй на працягу ўсяго жыцьця. Ейную працавітасьць хутка заўважылі агенты па пошуку талентаў і спонсары, у тым ліку Adidas, зь якім Ана Іванавіч працягвала супрацоўнічаць і пазьней. Ана Іванавіч атрымала статус прафэсійнай тэнісісткі ў жніўні 2003 году. Найбольшага посьпеху яна дабілася на Адкрытым чэмпіянаце Францыі, у якім яна дайшла да чвэрцьфіналу ў 2005 годзе — першым жа годзе свайго ўдзелу. У 2007 годзе яна ўжо гуляла ў фінале Адкрытага чэмпіянату Францыі, а ў 2008 годзе перамагла ў ім. Гэтая перамога спрыяла павелічэньню міжнароднага прызнаньня Аны Іванавіч.
Акрамя спорту Ана Іванавіч зьяўляецца вядомай грамадзкай асобай. Яна зьяўляецца іконай сучаснага спорту. Яна мае моцны ўплыў у сацыяльных сетках. Агульная колькасьць падпісчыкаў на яе акаўнты ў Twitter, Facebook і Instagram большая за 4 мільёны. Яна таксама займаецца дабрачыннасьцю і гуманітарнай дапамогай. Яна зьяўляецца Нацыянальным амбасадарам Дзіцячага фонду ААН да Сэрбіі.
Фіналы турніраў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Індывідуальныя гульні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Дата | Турнір | Кат. | ($) | Нав. | Майстры | Вынік | |
| 1. | 30 верасьня 2007 | Tier II | невядома | Цьвёрдае (крыты корт) | 3:6, 6:4, 6:4 | ||
| 2. | 7 чэрвеня 2008 | Вялікі шлем | невядома | Пясок | 6:4, 6:3 | ||
| 3. | 26 кастрычніка 2008 | WTA Tier II | невядома | Цьвёрдае (крыты корт) | 6:2, 6:1 | ||
| 4. | 21 верасьня 2014 | WTA Premier | невядома | Цьвёрдае | 6:2, 7:6² |
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт Аны Іванавіч (анг.)
- Профіль Аны Іванавіч на афіцыйным сайце WTA