Анатоль Баркоўскі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Баркоўскі.
Анатоль Аляксандравіч Баркоўскі (нарадзіўся 6 траўня 1921 году, Масква) — савецкі дыплямат, Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ягоны бацька, Баркоўскі Аляксандар Віктаравіч, паходзіў з в. Міханавічы (цяпер у Менскім раёне Менскай вобласьці Беларусі), маці, Ганна Сямёнаўна, паходзіла з Магілёўскай губэрні. Згодна сямейнаму паданьню, Анатоль Баркоўскі, у чэрвені 1941 г., падчас нападу фашысцкай Нямеччыны, пешкі зь Міханавічаў, дзе быў у адпачынку, дайшоў да Масквы. Вэтэран Нямецка-савецкай вайны.
Чалец ВКП(б). Скончыў Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут у 1948 годзе. 1952—1958 гг. — 1-ы сакратар амбасады СССР у Эгіпце. 1958—1959 гг. — 1-ы сакратар Аддзелу краінаў Блізкага Ўсходу МЗС СССР. 1959—1961 гг. — дараднік Амбасады СССР у Аб’яднанай Арабскай Рэспубліцы. 1961 г. — генэральны консул СССР у Дамаску (ААР). 1961—1968 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар СССР у Сырыі. 1968—1970 гг. — супрацоўнік цэнтральнага апарату МЗС СССР. 1970—1973 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар СССР на Кіпры. 1973—1982 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар СССР у Іраку. З 1982 г. — супрацоўнік цэнтральнага апарата МЗС СССР.
Вядомы падарожнік Юры Сянкевіч у кнізе: «Путешествие длиною в жизнь» (Масква, 1999) успамінаў: «22 кастрычніка 1977 г. з грузам каля двухсот кіляграмаў я выляцеў з Масквы і ў той жа дзень прызямліўся ў Багдадзе. Мне пашанцавала: ў самалёце я апынуўся побач з нашым амбасадарам у Іраку А. А. Баркоўскім. Анатоль Аляксандравіч, чалавек надзвычай цікавы і інтэлігентны, распавёў мне шмат карыснага і павучальнага пра Ірак і абяцаў сваё садзейнічаньне. Як паказалі далейшыя падзеі, яно было неабходным, дзейсным і своечасовым».
Ягоны сын Леанід Анатолевіч Баркоўскі другая асоба (дараднік-пасланец) Амбасады РФ у Амане (Ярданскае Хашыміцкае Каралеўства)[1]. У жніўні 2006 г. Дараднік Дэпартамэнту Блізкага Ўсходу і Паўночнай Афрыкі МЗС Расеі Леанід Анатолевіч Баркоўскі прымаў удзел ў паседжаньні Расейскай часткі Расейска-мараканскай дзелавой рады.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дипломатический словарь в 3-х томах /под ред. А. А. Громыко, А. Г. Ковалева, П. П. Севостьянова, С. Л. Тихвинского/ Т. 1. М., «Наука», 1985, с. 114.
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |