Анаплязма
Выгляд
| Анаплязма | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Бактэрыі |
| Тып | Протабактэрыі |
| Кляса | Альфа-протабактэрыі |
| Атрад | Rickettsiales |
| Сямейства | Ehrlichiaceae |
| Род | Анаплязма |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Anaplasma | |
Анапля́зма (па-лацінску: Anaplasma) — род сямейства Ehrlichiaceae парадку Rickettsiales: кровапаразыты жвачных жывёлаў і чалавека.
Форма цела круглявая, дыямэтар да 1 мкм. Размножваюцца дзяленьнем. Распаўсюджаныя анаплязмы па ўсім зямным шары. Выклікаюць захворваньні крыві (анаплязмозы). У чырвоных крывяных клетках буйной рагатай жывёлы паразытуе Anaplasma marginale, у авечак і коз — Anaplasma ovis. Гранулацытарны анаплязмоз чалавека выклікае Anaplasma phagocytophilum.