Перайсьці да зьместу

Анакрэонт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анакрэонт
па-старажытнагрэцку: Ἀνακρέων
Анакрэонт (Мармур, Люўр)
Анакрэонт (Мармур, Люўр)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 570 да н. э.[1][2]
Памёр каля 485 да н. э.[1]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, пісьменьнік, эпіграматыст, гафмайстар
Жанр паэзія
Мова старажытнагрэцкая мова[1][3] і іянійская грэцкая мова[d]

Анакрэонт з вострава Тэас (Анакрэон, па-старажытнагрэцку: Ἀνακρέων, 570/559 — 485/478 да н.э.) — старажытнагрэцкі лірычны паэт. Быў уключаны ў кананічны сьпіс дзевяці лірыкаў вучонымі эліністычнай Александрыі.

Біяграфія і творчасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіў з вострава Тэас (Малая Азія). Жыў на востраве Самасе, потым у Атэнах. Ствараў гімны, элегіі, эпіграмы, бяседныя песьні. Вершы пісаў на іянійскім дыялекце старажытнагрэцкай мовы.

Адзін зь першых лірыкаў Грэцыі. Пясьняр любові, весялосьці і сяброўскіх баляваньняў (вершы на гэтыя тэмы пазьней атрымалі назву анакрэантычных). Яго вершы радасныя, вясёлыя, жыцьцесьцьвярджальныя. Праўда, ён актыўна цікавіўся і палітыкай, а калі расчараваўся ў ёй, то шукаў забыцьцё ў каханьні і сяброўстве.

Да творчасьці Анакрэонта часта зьвяртаўся Максім Багдановіч.

Беларускія пераклады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ а б в г д Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays (фр.) — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 85. — ISBN 978-2-221-06888-5
  2. ^ а б Ανακρέοντας, // Λεξικό Νεοελληνικής Λογοτεχνίας (грэц.): Πρόσωπα, Έργα, Ρεύµατα, ΌροιΑθήνα: 2007. — С. 101. — ISBN 978-960-16-2237-8
  3. ^ Anacreon // CONOR.SI