Амэтыст

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Амэтыст
Améthystre sceptre2.jpg
Агульныя
Катэгорыя простыя аксыды
Формула
(структурнай адзінкі)
SiO2
Прымешак Fe2+, Fe3+
Сынгонія трыганальная
Выгляд
Колер фіялетавы да бляклага чарванавата-фіялетавага
Злом канхаідальны
Шкала Моаса
(цьвёрдасьць)
7
Бляск шклопадобны, пэрлямутравы
Колер рысы белы
Празрыстасьць ад празрыстага да паўпразрыстага
Аптычныя ўласьцівасьці
Паказчык пераламленьня nω = 1,543—1,553
nε = 1,552—1,554
Двайное праменяпераламленьне +0,009
Плеахраізм адсутны
Дыспэрсія 0,013
Фізычныя ўласьцівасьці
Формульная маса 2,63—2,65
Тэмпэратура плаўленьня 1650±75 °C
Растворнасьць нераспушчальны ў вадзе
Асаблівыя характарыстыкі п’езаэлектрычны

Амэты́ст (па-старажытнагрэцку: αμέθυστος, ад α «не» + μέθυσος «п’яніца») — сіняя, сінявата-ружовая ці чырвона-фіялетавая разнавіднасьць кварцу. Празрысты амэтыст адносіцца да паўкаштоўных камянёў; непразрысты — каштоўны вырабны камень(ru).

Сустракаецца звычайна ў вольным выглядзе ў пустэчах і жылах сярод крышталічных горных парод крышталяў і іхніх спарышоў. Крышталі ўтвораныя камбінацыяй роўніцаў прызмы і ромбаэдру, прычым з усіх кварцаў менавіта для амэтыста характэрнай рысай зьяўляецца перавага граняў ромбаэдра. Радзей крышталі маюць доўгапрызматычнае або скіпетрападобнае аблічча. Звычайны ў друзах і крышталічных шчотках ўнутры агатавых жэодаў, у мігдалінах і расколінах вульканічных пародаў.

Старажытнагрэцкая назва «ня п’яніца» выказвае старажытнае павер’е, быццам амэтыст ахоўвае ягонага ўласьніка ад п’янства.

Агульнае апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хімічная формула: SiO2 — дыяксыд крэмну.

Празрыстая фіялетавая адмена кварцу, афарбоўка якога мае радыяцыйную прыроду[1] і абумоўленая структурным дамешкам Fe3+ і Fe2+, што замяняе Si або знаходзіцца ў міжвузьзях[2]. Колер таксама зьвязваюць з дамешкамі мангану або арганічнага фарбавальніка. Адценьні афарбоўкі — ад блакітнавата-фіялетавага, лавандава-сіняга да пурпурна-цёмнага.

Характэрнае нязначнае зьмяненьне афарбоўкі ў залежнасьці ад асьвятленьня. Крышталі амэтысту з хрусталеносных жылаў, як правіла, устойлівыя нават да простага сонечнага сьвятла; амэтыст, знойдзены ў жэодах між асадкавых пародаў, звычайна хутка выцьвітаюць на сьвятле.

Пры награваньні да 250°С афарбоўка амэтыстаў паступова пераходзіць у жоўтую ці зелянявую. Накальваньне амэтыстаў да тэмпэратураў 470—750°С прыводзіць да зьмены іхняй афарбоўкі на залаціста-жоўтую — цытрынавую, а неасьцярожнае награваньне — увогуле да ейнага зьнікненьня. Большасьць цытрынаў, якія трапляюць на рынак, уяўляюць сабою абпаленыя амэтысты. Пры радыяактыўным апраменьваньні першапачатковая афарбоўка аднаўляецца[1].

Як напаўкаштоўны камень выкарыстоўваецца ў ювэлірных і мастацкіх вырабах.

Адмены і назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На рынку каштоўных камянёў часта выкарыстоўваюць гандлёвыя найменьні, якія не адпавядаюць іхняй мінэралягічнай назве[1]:

  • багемскі тапаз або залацісты, індыйскі, гішпанскі, саляманскі тапаз, мадэйра-тапаз, пальмэйра-тапаз, сьера-тапаз — цытрын (абпалены амэтыст)
  • венскі амэтыст — фіялетавая шпінэль або фіялетавы карунд
  • амэтыст заходні — уласна амэтыст
  • амэтыст літавы — кунцыт (ружовая ці фіялетавая адмена спадумэну)
  • амэтыст саксонскі — апатыт фіялетавага колеру
  • амэтыст усходні, карунд — састарэлая назва фіялетавага карунду або гандлёвая назва празрыстай адмены карунду
  • амэтыст падробны — які-кольвек камень, паводле колеру і бляску блізкі да амэтысту, зазвычай флюарыт
  • амэтыст-сапфір (фіялетавая адмена карунду)

Паклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сустракаецца ў гранітных пэгматытах, кварцавых жылах і ў выглядзе друзаў(uk) у паражнінах вульканічных пародаў у асноўным на Ўрале, у Індыі, ЗША, Уругваі ды Бразыліі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Мир камня. В 2-х т. Т. 2. Драгоценные и поделочные камни: Пер. с нем. / Послесл. С. Ф. Ахметова. — М.: Мир, 1986. — 263 с.
  2. ^ Минералогия и кристаллофизика ювелирных разновидностей кремнезема / В. Г. Балакирев, Е. Я. Киевленко, Л. В. Никольская и др. М.: Недра, 1979.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Амэтыстсховішча мультымэдыйных матэрыялаў