Амэрыканскі лямантын
Выгляд
| Амэрыканскі лямантын | |
Амэрыканскі лямантын | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбетныя |
| Кляса | Сысуны |
| Атрад | Сырэны |
| Сямейства | Лямантынавыя |
| Род | Лямантыны |
| Від | Амэрыканскі лямантын |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Trichechus manatus | |
Амэрыка́нскі лямантын (Trichechus manatus) — буйны водны сысун сямейства лямантынавых, якія жывуць уздоўж Атлянтычнага ўзьбярэжжа Паўночнай, Цэнтральнай і Паўднёвай Амэрыкі.
Сярэдняя даўжыня дарослага амэрыканскага лямантына складае прыблізна 3 м, хоць некаторыя асобіны могуць дасягаць 4,5 м у даўжыню, улічваючы хвост. Вага гэтых жывёлаў вар'іруецца ў сярэднім у межах 200-600 кг, самыя буйныя асобіны рэдка дасягаюць паўтары тоны. Саміцы звычайна даўжэйшыя і цяжэйшыя за самцоў. Дзіцяняты пасьля нараджэньня у даўжыню складаюць 1,2-1,4 м і важаць прыкладна 30 кг. Дарослыя асобіны маюць блакітна-шэрую афарбоўку цела, дзіцяняты ў першы месяц свайго жыцьця пафарбаваныя ў больш цёмныя колеры.
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |