Быкавыя
| Быкавыя | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Падцарства | Эўмэтазоі |
| Падразьдзел | Другаснаротыя |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбетныя |
| Надкляса | Чатырохногія |
| Кляса | Сысуны |
| Падкляса | Зьвяры |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя |
| Атрад | Парнакапытныя |
| Падатрад | Жвачныя |
| Сямейства | Быкавыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Bovidae | |
Быкавыя[1] (Bovidae) — буйное сямейства жуйных парнакапытных. Да яго адносяцца буйвалы, бізоны, антылопы, газелі, быкі, авечкі і горныя казлы.
Адрозьненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сямейству пустарогіх належаць 140 відаў, ад 1000-кіляграмовага бізона да 5-кіляграмовага дзіка. Важным адрозьненьнем зьяўляюцца рогі: іх амаль заўсёды двое (выключэньнем зьяўляецца род чатырохрогіх антылёпаў), а даўжыня можа складаць ад 2 см да 1,5 мэтра. У некаторых відаў рогі маюцца толькі ў самцоў, аднак у большасьці яны сустракаюцца ў абодвух палоў. Гэта касьцяныя структуры, цьвёрда зьвязаныя з чэрапам. У адрозьненьне ад аленевых і віларогіх, у пустарогіх рогі ніколі не разгалінаваныя.
Асноўная частка пустарогіх жыве ў адкрытых мясцовасьцях. Афрыканскія саваны зьяўляюцца для многіх відаў ідэальнай жыцьцёвай прасторай. Існуюць таксама віды, якія жывуць у гарыстай мясцовасьці або ў лясах.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Беларуская навуковая тэрмінолёгія. Выпуск дванаццаты. Назовы жывёл / Смоліч Ар.. — Менск: Інстытут Беларускае Культуры, 1927. — 71 с.