Алін Франкіс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Алін Франкіс

Алін Франкис (па-валійску: Alun Francis; нарадзіўся ў 1943 годзе) — брытанскі (валійскі) дырыгент.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у 1966 годзе з наваствораным Ольстэрскім аркестрам, у 1974—1976 гадах яго галоўны дырыгент. У 1976—1978 гадах музычны кіраўнік Іранскай нацыянальнай опэры. У 1979—1985 гадах узначальваў Паўночна-заходні камерны аркестар у Сіетле, затым кіраваў опэрным тэатарам у Энсхэдэ. У 1987—1991 гадах узначальваў Філярманічны аркестар Паўночна-заходняй Нямеччыны, у 1990—1994 гадах — Аркестар імя Гайдна, адначасова ў 1989—1996 гадах музычны кіраўнік Бэрлінскага сымфанічнага аркестру. У цяперашні час — галоўны дырыгент філярманічнага аркестру Нацыянальнага аўтаномнага ўнівэрсытэту Мэхіка.

Сярод ажыцьцёўленых запісаў[1] — творы Ота Клемпэрэра, Эрнста Кшэнэка, Дарыюса Міё (у тым ліку ўсе сымфоніі і фартэпіянныя канцэрты), Жака Офэнбаха, Алана Пэтэрсана, Франсіса Пуленка, Карла Райнэке, Джаакіна Расіні, Людвіга Туе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]