Алівін
| Алівін | |
| Агульныя | |
|---|---|
| Катэгорыя | Мінэрал |
| Сынгонія | ортарамбічная крышталічная сыстэма[d] |
Аліві́н (па-лацінску: оlіvа — пародаўтваральны мінэрал, магнэзіяльна-жалезісты сылікат з формулай (Mg,Fe)2[SiO4]. Мае FеО 8-12 %, радзей 20% і МgO 45-50% (ня блытаць зь мінэралам алівінітам — формула Cu2AsO4OH). Разнавіднасьці Алівіна: перыдот[1] — каштоўны камень; форстэрыт — багаты Mg; фаяліт — багаты Fe. Руда алівіну, якая больш чым на 80 % складаецца з форстэрыту, мае назоў Дуніт. На Беларусі як пародаўтваральны мінэрал выяўлены ў крышталёвым фундамэнце й дэвонскіх вулканітах, як акцэсорны мінэрал — у верхнепратэразойскіх адкладах.
Уласьцівасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Суадносіны магну й жалеза варʼіруюцца паміж двума канчатковымі элемэнтамі шэрагу цьвёрдых раствораў: форстэрытам (Mg-канцавы элемэнт: Mg2SiO4)[2] і фаялітам (Fe-канцавы элемэнт: Fe2SiO4)[3]. Склад алівіну звычайна выражаецца ў малярных працэнтах форстэрыту (Fo) і/або фаяліту (Fa) (напрыклад, Fo70Fa30 або проста Fo70 з указаньнем Fa30). Тэмпэратура плаўленьня форстэрыту незвычайна высокая пры атмасфэрным ціску, амаль 1900 °C (3450 °F), у той час як у фаяліту яна значна ніжэйшая — каля 1200 °C (2190 °F). Тэмпэратура плаўленьня плаўна зьмяняецца паміж двума канчатковымі элемэнтамі, як і іншыя ўласьцівасьці. Алівін утрымлівае толькі невялікую колькасьць элемэнтаў, акрамя тлену (O), крэмну (Si), магну (Mg) і жалезу (Fe). Манган (Mn) і нікель (Ni) звычайна зьяўляюцца дадатковымі элемэнтамі, якія прысутнічаюць у найбольшых канцэнтрацыях.
Крышталізуецца ў рамбічнай сыстэме, крышталі зярністыя, вострапрызматычныя. Колер аліўкава-зялены бутэлечна-зялёны. Бляск шкляны. Цьвёрдасьць — 6,5—7, шчыльнасьць — 3000—4200 кг/м'.
Алівін даў назоў групе мінэралаў з падобнай структурай (група алівіну), да якой адносяцца тэфраіт (Mn2SiO4)[4], манціцэліт (CaMgSiO4)[5], ларніт (Ca2SiO4)[6] і кірштэйніт (CaFeSiO4)[7].
Паходжаньне й распаўсюджаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Важны пародаўтваральны мінэрал асноўных і ультраасноўных парод магматычнага паходжаньня Авілін — звычайны мінэрал мэтэарытаў выяўлены ў месяцавым грунце аднак рэдка трапляецца ў асадкавых пародах. Адно з найбуйнейшых у сьвеце радовішчаў алівіну ў Нарвэгіі ля вёскі Ґусдален (па-нарвэску: Gusdalen), за некалькі кілямэтраў ад Огайму (па-нарвэску: Åheim) ў перыдатытавым масіве Альмклоўдален (па-нарвэску: Almklovdalen)[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Peridot. A variety of Forsterite. mindat.org.
- ^ Forsterite. A valid IMA mineral species - grandfathered. mindat.org.
- ^ Fayalite. A valid IMA mineral species - grandfathered. mindat.org.
- ^ Tephroite. A valid IMA mineral species - grandfathered. mindat.org.
- ^ Monticellite. A valid IMA mineral species - grandfathered. mindat.org.
- ^ Larnite. A valid IMA mineral species - grandfathered. mindat.org.
- ^ Monticellite. A valid IMA mineral species - grandfathered. mindat.org.
- ^ Gusdal Olivine Pit (Åheim Olivine Pit), Almklovdalen, Vanylven, Møre og Romsdal, Norway. mindat.org.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Я. І. Аношка. Алівін. // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл. — С. 73.
- G. F. Herbert Smith. Gem-stones and their distinctive chfrfcters. — Third Edition. — London: Methuen & Co. Ltd., 1919. — С. 225—228. — 538 с.
- G. F. Herbert Smith. President of the Gemmological association of Great Britain. Gemstones. — Tenth Edition, revised. — London: Methuen & Co. Ltd., 1949. — С. 110, 261, 325—328. — 538 с.
- Rudolf Jubelt. Mineralbestimmungsbuch. — Leipzig: VEB Deutscher Verlag für Grundstoffindustrie, 1976. — С. 45, 84, 186—187. — 258 с.
- Г. Смит. Драгоценные камни = Gemstones by G. F. Herbert Smith. Revised by F. C. Phillips. Londoy. Chapman and Hall. 1972, 14 edition / Пер. с анг. А. С. Арсанова, Б. А. Борисова, В. П. Перова. — Изд. второе. — М.: Мир, 1984. — С. 178, 353—357. — 558 с. — 100 000 ас.
- Р. Юбельт. Определитель минералов = Rudolf Jubelt. Mineralbestimmungsbuch. VEB Deutscher Verlag für Grundstoffindustrie. Leipzig. 1976 / пер. с немец. Т. Б. Здорик, В. П. Колчанова. — М.: Мир, 1978. — С. 213—215. — 326 с.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Алівін у базе webmineral.com (анг.)
Алівін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў