Алёшкі (археалягічны помнік)
Выгляд
Алёшкі — археалягічны помнік: курганны могільнік каля в. Алешкі (Мядзельскі раён, Менская вобласьць).
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На правым беразе ракі Страча, за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі. 12 курганоў вышынёй 0,7—1,5 м, дыямэтрам 6—11 м, з каменнымі абкладкамі на схілах. Выявіў і дасьледаваў 8 насыпаў у 1895 годзе Фёдар Пакроўскі, абсьледаваў у 1979 г. Яраслаў Зьвяруга. Пахавальны абрад — трупаспаленьне на даляглядзе, у грунтавых ямах, у насыпе, пахаваньні адзіночныя і 1 двайное. Суправаджальны інвэнтар — жалезныя наканечнікі коп’яў, сякеры, нажы, шылы, шпоры, спражкі, кольцы, бронзавы пінцэт, фрагмэнты гліняных збаноў. Датуецца 2-й паловай I-га тыс.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 613В000418 |
- Звяруга, Я. Г. Алешкі / Я. Г. Звяруга // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 33 — 34. — ISBN 5-85700-077-7.
- Звяруга, Я. Г. Алёшкі / Я. Г. Звяруга // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 27. — ISBN 978-985-11-0353-5.
- Покровский, Ф. В. К исследованию бассейна Вилии в археологическом отношениии / Ф. В. Покровского. — М.: Типография Г. Лисснера и А. Гешеля, 1899. — [2], 101 с.