Аляксей Тараканаў
| Аляксей Тараканаў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 26 сакавіка 1996[1] (29 гадоў) | |
| Рост | 174 см | |
| Вага | 61 кг[2] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2015—2016 | Менск | 0 (0) |
| 2016 | → Смаргонь | 21 (3) |
| 2017—2018 | Іслач | 13 (0) |
| 2018 | → Белшына | 23 (2) |
| 2019 | Смаргонь | 8 (0) |
| 2022—2023 | Трактар[d] | 24 (7) |
| 2024—2025 | Юні Ікс Лабс | 34 (4) |
| Зборныя | ||
| 2016—2017 | Беларусь (да 21) | 3 (0) |
Аляксей Тараканаў (нар. 26 сакавіка 1996 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец футбольнага клюбу «Менск», з 2013 году выступаў за дубль. У пачатку 2016 году быў аддадзены ў арэнду клюбу Першай лігі «Смаргонь», дзе замацаваўся ў асноўным складзе. З пачатку 2017 году праходзіў прагляд у «Іслачы», зь якой у лютым падпісаў кантракт[3]. 29 красавіка 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Менску» (0:2). У далейшым працягваў часам зьяўляцца на полі ў асноўнай камандзе, звычайна выходзячы на замену.
У красавіку 2018 году быў аддадзены ў арэнду ў «Белшыну»[4]. У першай палове сэзону звычайна гуляў у пачатковым складзе, пазьней часьцей выходзіў на замену. У лістападзе 2018 году вярнуўся з арэнды ў «Іслач»[5], а ў сьнежні па заканчэньні кантракту пакінуў клюб[6].
У сакавіку 2019 году зноў стаў гульцом «Смаргоні». Большую частку сэзону 2019 году прапусьціў праз траўмы. У сьнежні 2019 году падоўжыў пагадненьне з смаргонскім клюбам[7], аднак у пачатку 2020 году ўсё ж пакінуў каманду. У пачатку 2021 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб дубля «Менску», дзе заставаўся да 2022 году. У ліпені 2022 году быў заяўлены за менскі «Трактар» у Другой лізе. У 2024 годзе стаў футбалістам «Юні». У складзе каманды адгуляў у Другой і Першай лігах, пасьля чаго скончыў кар’еру футбаліста[8].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. 11 лістапада 2016 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць зборнай Украіны (0:1).
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Іслач | 2017 | Найвышэйшая ліга | 13 | 0 |
| Белшына | 2018 | Першая ліга | 23 | 2 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Aleksey Tarakanov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/aleksei_tarakanov/
- ↑ Алексей Тараканов стал первым новичком "Ислочи"
- ↑ "Белшина" арендовала у "Ислочи" Тараканова
- ↑ Кротов, Тараканов и Федотов вернулись в "Ислочь" из аренды
- ↑ Букаткин, Туранок и еще пять игроков покинули "Ислочь"
- ↑ Пять игроков продлили соглашения со "Сморгонью"
- ↑ Алексей Тараканов завершил игровую карьеру (рас.). Football.by (2026-01-26). Праверана 2026-02-10 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 26 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1996 годзе
- Нарадзіліся ў Старадароскім раёне
- Футбалісты клюбу «Менск»
- Футбалісты клюбу «Смаргонь»
- Футбалісты клюбу «Іслач» Менскі раён
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Трактар» Менск
- Футбалісты клюбу «Юні» Менск
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты